Petition update#FreeViasna: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцаў "Вясны"
Валянцін Стэфановіч пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH

HRC Viasna

Oct 28, 2022
27 кастрычніка ў межах 41-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) беларускі праваабаронца-палітвязень Валянцін Стэфановіч, віцэ-прэзідэнт FIDH, пераабраны на сваёй пасадзе.
41-ая сесія Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) распачалася 23 кастрычніка ў Парыжы. Нагадаем, палітзняволены праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам FIDH з 2019 года. Падчас адкрыцця Кангрэсу партрэты зняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ілля Нузаў зачытаў зварот Валянціна з-за кратаў.
Copy link
WhatsApp
Facebook
Nextdoor
Email
X