Petition update#FreeViasna: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцаў "Вясны"Прызначаная дата суда па "справе Вясны". Працэс пачнецца ўжо 5 студзеня
HRC Viasna
25 Dec 2022

У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама Змітра Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці.

5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік. Вясноўцаў абвінавачваюць у "кантрабандзе арганізаванай групай" паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і "фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Трое праваабаронцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. 

Больш

Copy link
WhatsApp
Facebook
Nextdoor
Email
X