Обновление к петиции#FreeViasna: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцаў "Вясны"
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру

HRC Viasna

8 окт. 2022 г.
Старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта 7 кастрычніка 2022 года паведаміў Камітэт прэміі.
Разам з Алесем Бяляцкім Нобелеўскую прэмію міру атрымалі ўкраінскі "Цэнтр Грамадзянскіх Свабод" і расійская праваабарончая арганізацыя "Мемарыял". У гэтым годзе праваабаронца вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра шосты раз. Спадар Бяляцкі стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай.
Скопировать ссылку
WhatsApp
Facebook
Nextdoor
Эл. почта
X