Обновление к петиции#FreeViasna: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцаў "Вясны"

"Была радасная, што яе не забываюць". Муж Марфы Рабковай сустрэўся з ёй у СІЗА пасля прысуду

HRC Viasna
10 сент. 2022 г.

6 верасня палітзняволеную каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі. Праз дзень ёй дазволілі праз шкло на гадзіну сустрэцца з мужам, апошняе спатканне з якім  было год таму. На сваёй старонцы ў сацсетцы "MySpace" Вадзім распавёў пра сустрэчу з Марфай Рабковай.

"Выглядае ў параўнанні з мінулым годам нармальна. Бледная, канечне, бракуе сонца. Худая. Сказала, што важыць каля 45 кілаграм. Але больш энергічная, таму што год таму яна ледзь жывая была — тады яна вельмі хваравіта выглядала. Здароўе ўсё яшчэ турбуе. Яна па-ранейшаму пакутуе ад болевых адчуванняў у шыі з прычыны новаўтварэнняў у шчытападобнай залозе, працягваюць разбурацца зубы, і з нядаўняга часу з'явіліся праблемы з неўралогіяй у вобласці рэбраў. Вельмі перажывае за маму, усё распытвала.

Перадаў ёй прывітанні — яна вельмі дзякуе ўсім. Распавёў пра міжнародную падтрымку і рэакцыі на прысуд міжнароднай супольнасці — была радасная і задаволеная, што яе не забываюць".

Чытаць цалкам

 

Скопировать ссылку
WhatsApp
Facebook
Nextdoor
Эл. почта
X