

У Мінскім гарадскім судзе сёння агучылі прысуд адразу дзесяці палітзняволеным: каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай, валанцёру Андрэю Чапюку, актывістам анархісцкага руху Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду, Аляксандру Францкевічу, Аляксею Галаўко, Аляксандру Казлянку, Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу, Андрэю Марачу, Данілу Чулю. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Пракурор Раман Бізюк запрасіў тэрміны фігурантам справы: ад 5 да 17 гадоў калоніі. Прысуды 6 верасня абвясціў суддзя Сяргей Хрыпач — ён прызначыў менавіта столькі, колькі запатрабавала дзяржабвінавачванне.
Суд прызначыў:
- Марфе Рабковай — 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў);
- Андрэю Чапюку — 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў);
Цяпер Марфа Рабкова — палітзняволеная, якой прызначаны самы вялікі тэрмін па "палітычнай справе" сярод жанчын у Беларусі. 17 верасня будзе два гады, як праваабаронцу ўтрымліваюць за кратамі ў СІЗА-1.
Падрабязнасці з прысуда