Пуцін - узурпатар

Пуцін - узурпатар
The Issue
Зварот да лідэраў сусветных супольнасцяў
Шаноўнае спадарства,
Мы звяртаемся да Вас з глыбокай занепакоенасцю з нагоды набліжаючыхся "выбараў" Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі ў сакавіку 2024 года, асабліва ў кантэксце падзеяў, што адбываюцца ўнутры Расеі, і яе знешняй агрэсіўнай, захопніцкай палітыкі ў дачыненні да Украіны і шэрагу іншых краін.
Асаблівую ўвагу варта надаць шэрагу праблем, звязаных з фактарамі, якія могуць істотна ўплываць на дэмакратычнасць выбарчага працэсу, ягоную аб'ектыўнасць, а самае галоўнае - легітымнасць вынікаў выбараў, што прывядуць да чарговага перавыбрання У. Пуціна на пасаду Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі.
Ключавыя падставы, паводле якіх дзейны Прэзідэнт Расеі У. Пуцін пасля перавыбрання на будучых выбарах 2024г. не павінен быць прызнаны легітымным, выкладзеныя ў рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы №2519 ад 13 кастрычніка 2023 года, а таксама ў спецыяльнай справаздачы ў рамках дадзенай рэзалюцыі Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека дакладчыка спадара Pieter Omtzigt (Нідэрланды), №15827 ад 22 верасня 2023 года.
Звяртаем Вашую ўвагу на наступныя факты, якія могуць садзейнічаць прызнанню прэзідэнта Расейскай Федэрацыі У. Пуціна нелегітымным пасля ягонага перавыбрання ў 2024 г.:
- правядзенне выбараў на часова акупаваных тэрыторыях незалежнай Украіны з выкарыстаннем метадаў прымусу да галасавання ў незаконных электаральных мерапрыемствах;
- вайна ва Украіне і ваенныя злачынствы, у сувязі з якімі У. Пуцін знаходзіцца ў міжнародным вышуку паводле ордэра, выдадзенага Міжнародным крымінальным Судом.
- узурпацыя ўлады і ціск на любых палітычных апанентаў дзейнаму рэжыму ажно да рэпрэсій і фізічнай расправы над палітычнымі апанентамі;
– адсутнасць або абмежаванне свабоды СМІ;
– незаконныя, антыканстытуцыйныя папраўкі да Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі, прынятыя з мэтай захаваць магчымасць знаходжання У. Пуціна ва ўладзе. Нагадаем, што ў адпаведнасці з часткай 3 артыкула 81 Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі (да паправак 2020 года) адна й тая ж асоба не магла займаць пасаду Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі "больш за два тэрміны запар". Такім чынам, Пуцін не меў права станавіцца Прэзідэнтам Расіі ў 2012 годзе і ў далейшыя гады;
- прыняцце шэрагу адкрыта неправавых законаў, што непрыхавана парушаюць асноўныя прававыя прынцыпы, дэмакратычныя каштоўнасці і прынцып прававой дзяржавы, што з'яўляецца адной з асноваў канстытуцыйнага ладу Расеі (арт. 1 Канстытуцыі РФ).
Асобнай увагі заслугоўваюць акалічнасці, звязаныя са станам расейскай выбарчай сістэмы і неадпаведнасцю расейскіх выбараў прынцыпам усеагульнага, роўнага, свабоднага, таемнага і наўпроставага выбарчага права, сфармуляваным Венецыянскай камісіяй[1]:
– праз устанаўленне выбарчых цэнзаў (судзімасці, “датычнасці” да дзейнасці экстрэмісцкіх арганізацый, наяўнасці замежнага віду на жыхарства, прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за асобныя віды правапарушэнняў) значная колькасць расейскіх грамадзянаў пазбаўлена пасіўнага выбарчага права – па падліках расійскага Руху “Голас”, не менш за 10-11 млн. чалавек;
- працэдура рэгістрацыі кандыдатаў з'яўляецца цалкам адміністрацыйна кантралюемай: выбарчыя камісіі могуць стварыць любыя падставы для адмовы ў рэгістрацыі альтэрнатыўнага ці апазіцыйнага кандыдата або далейшай адмены рэгістрацыі, што цалкам пазбаўляе выбары сапраўднай, а не штучнай, канкурэнтнасці і парушае прынцып палітычнай разнастайнасці, які з'яўляецца адной з асноваў канстытуцыйнага ладу Расеі (арт. 13 Канстытуцыі РФ);
– створаныя ўмовы для парушэння прынцыпу роўнасці кандыдатаў на карысць адміністрацыйна падтрымліваемага «інкумбента» (вядзецца актыўная агітацыя пад выглядам асвятлення бягучай дзейнасці), кандыдаты маюць заведама няроўны доступ да СМІ;- рэгулярна і масава фіксуюцца выпадкі прымусу дзяржаўных і муніцыпальных служачых, працаўнікоў бюджэтнай сферы да галасавання за праўладных кандыдатаў, у тым ліку, выпадкі наўпроставага кантролю за волевыяўленнем;
– увядзенне і актыўнае выкарыстанне сістэмы дыстанцыйнага электроннага галасавання значна пагоршыла праблемы прымусу да галасавання, захавання таямніцы галасавання і абароны волевыяўлення выбаршчыкаў ад фальсіфікацыі – сістэма ДЭГ з'яўляецца непразрыстай для якога-небудзь знешняга кантролю, знаходзіцца ў поўным распараджэнні арганізатараў выбараў і дазваляе неабмежавана маніпуляваць галасамі выбаршчыкаў;
- увядзенне і выкарыстанне новых фарматаў галасавання - напрыклад, на прыдамавых тэрыторыях - і актыўнае правядзенне датэрміновага і надомнага галасавання таксама значна зніжаюць магчымасці грамадскага кантролю і ствараюць спрыяльныя ўмовы для фальсіфікацый;
– выбарчыя камісіі фармуюцца такім чынам, што ў канчатковым выніку з'яўляюцца цалкам залежнымі ад дзейнай улады і ўтвараюць адзіную адміністрацыйна кантралюемую вертыкаль;
– істотна абмежаваныя магчымасці грамадскага кантролю за выбарамі, назірання, у тым ліку міжнароднага: створаныя заканадаўчыя перашкоды, дзейнасць назіральніцкіх арганізацый абмяжоўваецца (у тым ліку, з дапамогай заканадаўчых палажэнняў аб замежных агентах і непажаданых арганізацыях), чальцы назіральніцкай супольнасці пераследуюцца;
– сфармаваная ўстойлівая шматгадовая практыка масавых фальсіфікацый падчас галасавання і падліку галасоў як на выбарчых участках, гэтак і па ўсёй сістэме выбарчых камісій, пры гэтым эфектыўныя механізмы аспрэчвання парушэнняў з улікам стану судовай і праваахоўнай сістэм адсутнічаюць.
Усё разам гэта робіць расейскую выбарчую сістэму няздольнай да арганізацыі і правядзення свабодных і сумленных выбараў, якія б адпавядалі прызнаным міжнародным стандартам.
Рэзюмуючы наш заклік, просім Вас звярнуць увагу на пазначаную шырокую праблематыку і зрабіць неабходныя захады для:
1) імплементацыі і выканання рэзалюцыі ПАРЕ №2519 ад 13 кастрычніка 2023 года[2] у поўным аб'ёме, а асабліва пункта 8 у частцы: «Асамблея заклікае дзяржавы-чальцы Рады Еўропы прызнаць Уладзіміра Пуціна нелегітымным пасля заканчэння ягонага цяперашняга прэзідэнцкага тэрміна і спыніць усе кантакты з ім, за выключэннем гуманітарных кантактаў і ў мэтах дасягнення міру»;
2) прызнання нелегітымным «абнулення» прэзідэнцкіх тэрмінаў У. Пуціна, здзейсненага праз прыняцце паправак да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі;
3) пасля перавыбрання У. Пуціна на пасаду прэзідэнта Расеі на новы тэрмін, заклікаем вас на нацыянальным і міжнародным узроўні прызнаць ягоны статус як прэзідэнта РФ нелегітымным і адмовіцца ад кантактаў з органамі ўлады РФ, за выключэннем гуманітарных кантактаў і ў мэтах дасягнення міру.
Гэткія захады стануць моцнымі рычагамі ціску на пуцінскі рэжым з мэтай заканчэння вайны ва Украіне, а таксама дазволяць прыцягнуць яго да адказнасці ў рамках міжнароднага права за здзейсненыя ваенныя злачынствы.

Petition Closed
Share this petition
Share this petition
Petition created on February 9, 2024