Обновление к петиции#FreeViasna: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцаў "Вясны"Ад 7 да 10 гадоў калоніі: агучылі прысуд палітзняволеным праваабаронцам "Вясны"

HRC Viasna

3 мар. 2023 г.
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 3 сакавіка, суддзя Марына Запаснік абвесціла прысуд па крымінальнай справе супраць заснавальніка "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і юрыста Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна).
Суддзя Марына Запаснік прызначыла:
- Алесю Бяляцкаму – 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- Валянціну Стэфановічу – 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- Уладзіміру Лабковічу – 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- Дзмітрыю Салаўёву – 8 гадоў калоніі завочна.
Скопировать ссылку
WhatsApp
Facebook
Nextdoor
Эл. почта
X