#FreeViasna: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцаў "Вясны"

The Issue

EnglishDeutsch​ Русский 

За сваю амаль 30-гадовую гісторыю Праваабарончы цэнтр "Вясна" шмат разоў рабіўся аб'ектам пераследу беларускіх уладаў, а праваабаронцы вымушаныя былі сутыкацца з ціскам і запалохваннем за аказанне дапамогі людзям у адстойванні іх правоў і інтарэсаў.

Праваабарончая дзейнасць "Вясны" цалкам адпавядае Канстытуцыі Беларусі і міжнародным дамовам, ратыфікаваным нашай краінай, а сам Праваабарончы цэнтр заўсёды падтрымліваў толькі мірную рэалізацыю грамадзянскіх і палітычных правоў і свабод.

Ад моманту пачатку пратэстаў у 2020 годзе "Вясна" грае ключавую ролю ў аказанні дапамогі пацярпелым у Беларусі і распаўсюджвае інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека і палітвязнямі ў краіне як на нацыянальным, гэтак і на міжнародным узроўні. Увесь гэты час "Вясна" збірае інфармацыю пра адвольныя затрыманні па адміністрацыйных і крымінальных справах, аказвае юрыдычную дапамогу і суправаджэнне сваякам затрыманых і пацярпелым, фіксуе парушэнні правоў і ўмоваў утрымання зняволеных і асуджаных, дакументуе факты катаванняў, жорсткага і зневажальнага абыходжання і іншых злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.

Калі ўлады пачалі масіраваны напад на незалежныя медыя ў краіне, мы ведалі, што адбываецца ў Беларусі, дзякуючы "Вясне": праваабаронцы бралі на сябе рызыкі і цяпер паплаціліся за гэта.

За кратамі ўтрымліваліся (2020-2026 гг.):

  • старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі,
  • намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч,
  • каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, 
  • юрыст Уладзімір Лабковіч,
  • кіраўнік Гомельскага аддзялення Леанід Судаленка,
  • валанцёр Андрэй Чапюк
  • валанцёрка Таццяна Ласіца.

Крымінальны пераслед праваабаронцаў можна звязаць толькі з актыўнай дзейнасцю "Вясны", якая ідзе насуперак цяперашняму аўтарытарнаму палітычнаму рэжыму Лукашэнкі. На фоне беспрэцэндэнтных рэпрэсій у краіне збор інфармацыі і апублічванне фактаў парушэнняў правоў чалавека з'яўляюцца грамадска значнымі і неабходнымі, каб у далейшым усе вінаватыя панеслі пакаранне за зробленыя злачынствы ці маўклівую бяздзейнасць. Менавіта таму праваабаронцы такія нязручныя для ўладаў, і менавіта таму яны павінны быць неадкладна вызваленыя, каб працягваць сваю важную працу.

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне, патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна спыніць крымінальныя справы ў дачыненні да ПЦ "Вясна" і пераслед яе сябраў.
  2. Неадкладна вызваліць з-пад варты праваабаронцаў "Вясны" Валянціна Стэфановіча, Марфу Рабкову, а таксама ўсіх палітычных зняволеных Беларусі, і аднавіць іх парушаныя правы.
  3. Спыніць практыку арыштаў і судовага пераследу праваабаронцаў у Беларусі, а таксама гарантаваць ім магчымасць ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць у любых акалічнасцях без абмежаванняў і без страху помсты, у тым ліку без рызыкі адміністрацыйнага ці крымінальнага пераследу.

Больш інфармацыі пра праваабаронцаў "Вясны" ў няволі на сайце: freeviasna.org

avatar of the starter
HRC ViasnaPetition Starter
This petition had 780 supporters

The Decision Makers

Урад РБ
Урад РБ

Petition Updates