Не пасткам у Беларусі!

Проблема

Русский / English

Заклікаем вас падтрымаць кампанію па забароне пастак!

Пасткі лічацца невыбіральнымі прыладамі палявання: у пасткі трапляюць людзі, хатнія жывёлы (сабакі, коткі і інш.), рэдкія віды (рысі, барсукі і інш.) або віды, на якія забаронена паляванне. Многія ахвяры гэтых пастак атрымліваюць калецтвы, несумяшчальныя з жыццём. 

Часта пры трапленні ў пастку жывёла траўмуецца, але не гіне, і паляўнічы яе «дабівае». Каб не марнаваць патроны, даволі часта жывёл дабіваюць жорсткімі і негуманнымі спосабамі, чым парушаюцца нормы не толькі нацыянальнага, але і міжнароднага заканадаўства. Так, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце» (артыкул 7) прадугледжана, што карыстанне аб'ектамі жывёльнага свету павінна ажыццяўляцца спосабамі, якія не дапускаюць жорсткага абыходжання з дзікімі жывёламі (прынцып гуманнасці). Такі ж прынцып дэклараваны і ў Канвенцыі аб ахове дзікай фауны і флоры і прыроднага асяроддзя пражывання ў Еўропе, а таксама ў іншых міжнародных дамовах, стараной якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. Гэтага прынцыпу прытрымліваюцца большасць еўрапейскіх краін, дзе выкарыстанне пастак забаронена

Жывёлы, якія трапілі ў пастку, адчуваюць боль, іх пакуты могуць доўжыцца днямі. Часам, каб выратавацца яны адгрызаюць сабе лапу. Прыклад абуральнай жорсткасці ў адносінах да жывёл у Беларусі можна ўбачыць у фотарэпартажы

На падставе апісанага вышэй, мы выступаем за забарону пастак ў Рэспубліцы Беларусь. Мы — людзі. І мы павінны паводзіць сябе па-чалавечы.

Падпішыцеся супраць жорсткасці!

Арганізацыі, якія падтрымалі петыцыю:

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

Грамадская арганізацыя «Багна»

Таварыства «Зялёная сетка»

Эколага-культурная асветніцкая ўстанова «Цэнтр этычных адносін да прыроды»

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» электронныя звароты павінны быць разгледжаны адпаведнымі дзяржаўнымі органамі нароўні з пісьмовымі.

(Фота: Reuters)

avatar of the starter
Нет капканам!Автор петицииОбщественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны», общественная организация «Багна», товарищество «Зеленая сеть», эколого-культурное просветительское учреждение «Центр этичного отношения к природе»
Эта петиция собрала 108 881 подписант

Адресаты петиции

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Новости этой петиции
Поделиться этой петицией
Петиция создана 2 марта 2017 г.