Подтвержденная победа

Спыніць перавозку святых камянёў Воранаўскага раёна ў Радунь

Эта петиция выиграла с 895 подписантами!


НІЖЭЙ ТЭКСТ ЗВАРОТУ ПА-БЕЛАРУСКУ.
НИЖЕ ТЕКСТ ОБРАЩЕНИЯ ПО-РУССКИ.

Цалко Уладзіміру Рыгоравічу - міністру прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя 
Рэспублікі Беларусь, 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10

Святлову Барысу Уладзіміравічу - міністру культуры Рэспублікі Беларусь, 22004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11

Маскевічу Сяргею Аляксандравічу - міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь, 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 9

Розуму Мікалаю Аркадзевічу - старшыню Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, 231391, Гродзенская вобл., г. Воранава, вул. Савецкая, 34

Ганевіч Алене Янаўне - дырэктару ДУА "Радуньская гімназія", 231390, Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н, г.п. Радунь, вул. Леніна, 36А

 

Патрабуем спыніць перавозку святых камянёў Воранаўскага раёна ў Радунь

У Радуні Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ініцыявана стварэнне раённага Музея валуноў пад адкрытым небам. Музей плануюць размесціць на тэрыторыі, прылеглай да ўстановы адукацыі "Радуньская гімназія".

Праект музея прадугледжвае перавозку святых камянёў Воранаўшчыны, якія аддаўна шанаваліся ў народзе, на адну пляцоўку ў Радунь. Перавозка пачалася ў чэрвені месяцы, у бліжэйшым часе плануюць перавезці 15 святых камянёў.

Мы патрабуем спыніць гвалтоўную перавозку святых камянёў Воранаўскага раёна.

Святыя камяні з'яўляюцца часткай культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народу. Ушанаванне камянёў - гэта асаблівасць рэлігійнага светапогляду продкаў беларусаў.

Святыя камяні з'яўляюцца неад'емнай часткай прыродна-культурнага ландшафта, які вякамі складваўся вакол іх. Многія вяскоўцы дагэтуль ходзяць да такіх камянёў з просьбамі або на каляндарныя святы. Наведваюць такія камяні і гарадскія жыхары, якія спецыяльна прыязджаюць для гэтага здалёк.

Святыя камяні здаўна выконваюць ролю пасярэднікаў паміж людзьмі, што іх наведваюць, і звышнатуральнымі сіламі. Гэтыя камяні гарманізуюць мясцовасць вакол сябе, з'яўляючыся найдаўнейшымі аб'ектамі рэлігійнага ўшанавання, якое ў Беларусі актыўнае да нашых дзён.

Але сваю ролю святыя камяні могуць выконваць толькі знаходзячыся на сваім адвечным месцы. Іх транспартаванне заўсёды ацэньвалася народам адназначна негатыўна.

Гэта пацвярджаюць шматлікія народныя паданні, паводле якіх гвалтоўная змена месца святога камня прыводзіць не толькі да наступных знявечанняў і няшчасцяў у перавозчыкаў, але і да пагаршэння псіхалагічнага, маральнага і культурнага клімата ў наваколлі і ў краіне.

Апрача таго, Воранаўскі раён з'яўляецца адзіным раёнам Беларусі, у якім з глыбокай старажытнасці да нашых дзён захаваліся балцкамоўныя (літоўскамоўныя) культурна-моўныя анклавы. Пазбаўленне гэтых тэрыторый сваіх святых камянёў будзе значыць і культурную агрэсію супраць найдаўнейшага, балцкага пласта беларускай культуры. Менавіта ў Воранаўскім раёне знаходзіцца камень з унікальнай для нашай краіны балцкамоўнай назвай "Дзіева блюдас" (Божая талерка).

Станоўча ацэньваючы ўвагу да найдаўнейшай спадчыны Беларусі, лічым выбраную форму для гэтага дзікай, варварскай і настойліва просім спыніць перавозку святых камянёў.

У якасці прымальных для грамадскасці варыянтаў прапануем наступныя:

1. Музей валуноў у Радуні скласці не са святых камянёў Воранаўскага раёна, а са звычайных валуноў, якімі сімвалічна пазначыць месцы, што адпавядаюць месцам знаходжання сапраўдных святых камянёў на карце раёна. Такі крок прывёў бы да стварэння цікавасці да сапраўднага месцазнаходжання святых камянёў і магчымага паломніцтва да іх. Для большасці турыстаў, на якіх разлічана стварэнне гэтага музея, гэтага было б дастаткова, каб задаволіць цікавасць да культурных асаблівасцяў Воранаўскага раёна.

2. Арганізаваць рэгулярныя наведванні святых камянёў навучэнцамі школ Воранаўскага раёна, сумясціўшы гэтыя наведванні з выкладаннем школьных прадметаў кшталту "гісторыя, геаграфія і культура роднага краю". Гэта дазволіць замацаваць у маладых беларусах пачуцці глыбокага і шчырага патрыятызму сваёй краіны і малой бацькаўшчыны.

================================================================

Больш падрабязная інфармацыя: http://svajksta.by/archives/10170

Сачыць за навінамі кампаніі можна падпісаўшыся: https://www.facebook.com/svajksta.by

================================================================ 

 

Цалко Владимиру Григорьевичу - министру природных ресурсов и охраны окружающей среды, 220004, г. Минск, ул. Коллекторная, 10

Светлову Борису Владимировичу - министру культуры, 220004, г. Минск, пр. Победителей, 11

Маскевичу Сергею Александровичу - министру образования Республики Беларусь, 220010, г. Минск, ул. Советская, 9

Розуму Николаю Аркадьевичу - председателю Вороновского районного исполнительного комитета, 231391, г.п. Вороново, ул.Советская, 34

Ганевич Елене Яновне - директору ГУО "Радуньская гимназия", 231390, Вороновский р-н, г.п. Радунь, ул. Ленина 36А

 

Требуем прекратить перевозку святых камней Вороновского района в Радунь

В Радуни Вороновского района Гродненской области инициировано создание районного Музея валунов под открытым небом. Музей планируют разместить на территории, прилегающей к учреждению образования "Радуньская гимназия".

Проект музея предусматривает перевозку святых, почитаемых издавна в народе камней Вороновского района на одну площадку в Радунь. Перевозка началась в июне, в ближайшем времени планируют перевезти 15 святых камней.

Мы требуем прекратить насильственную перевозку святых камней Вороновского района.

Святые камни являются частью культурного и духовного наследия белорусского народа. Почитание камней является особенностью религиозного мировоззрения предков белорусов.

Святые камни являются неотъемлемой частью природно-культурного ландшафта, который веками складывался вокруг них. Многие сельские жители до сих пор ходят к таким камням с просьбами или на календарные праздники. Посещают такие камни и городские жители, специально приезжающие для этого издалека.

Святые камни издавна выполняют роль посредников между посещающими их людьми и сверхприродными силами. Эти камни гармонизируют местность вокруг себя, являясь древнейшими объектами религиозного почитания, которое в Беларуси активно до сих пор.

Но свою роль святые камни могут выполнять только находясь на своем изначальном месте. Их транспортировка всегда оценивалась народом однозначно негативно.

Это подтверждают многочисленные народные предания, по которым насильственное изменение места святого камня приводит не только к последующим увечьям и несчастьям у перевозчиков, но и к ухудшению психологического, морального и культурного климата в округе и стране.

Кроме того, Вороновский район является единственным районом Беларуси, в котором с глубокой древности до наших дней сохранились балтоязычные (литовскоязычные) культурно-языковые анклавы. Лишение этих территорий своих святых камней будет означать и культурную агрессию против древнейшего, балтского пласта белорусской культуры. Именно в Вороновском районе находится камень с уникальным для нашей страны балтоязычным названием "Диево блюдас" (Божья тарелка).

Положительно оценивая внимание к древнейшему наследию Беларуси, считаем выбранную форму этого дикой, варварской и настойчиво просим прекратить перевозку святых камней.

В качестве приемлемых для общественности вариантов предлагаем следующие:

1. Музей валунов в Радуни составить не из святых камней Вороновского района, а из обычных валунов, которыми символически обозначить места, соответствующие местоположению на карте района настоящих святых камней. Такой шаг привел бы к созданию интереса к настоящему местоположению святых камней и возможному паломничеству к ним. Для большинства туристов, на которых рассчитано создание этого музея, этого было бы достаточно для удовлетворения интереса к культурным особенностям Вороновского района.

2. Организовать регулярные посещения святых камней учащимися школ Вороновского района, совместив эти посещения с преподаванием школьных предметов типа "история, география и культура родного края". Это позволит закрепить в молодых белорусах чувства глубокого и искреннего патриотизма своей страны и малой родины.

====================================================================

Более подробная информация: http://svajksta.by/archives/10170

Следить за новостями кампании можно подписавшись: https://www.facebook.com/svajksta.by

====================================================================



Cегодня Svajksta рассчитывает на вас

Svajksta By нуждается в вашей поддержке петиции «Цалко Уладзімір Рыгоравіч: Спыніць перавозку святых камянёў Воранаўскага раёна ў Радунь». Svajksta и 894 участника этой кампании рассчитывают на вас сегодня.