Petition update#FreeViasna: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцаў "Вясны"На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін

HRC Viasna

22 Jul 2023
З віцебскай калоніі № 3 21 ліпеня вызваліўся праваабаронца "Вясны" з Гомеля Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін.
3 лістапада 2021 года яго асудзілі да трох гадоў зняволення паводле ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні). За кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады.
Адразу пасля вызвалення Леанід Судаленка даў эксклюзіўнае інтэрв’ю "Народнай Волі": "Дзеля дапамогі людзям ахвяраваў сваёй свабодай"
Copy link
WhatsApp
Facebook
Nextdoor
Email
X