Не пасткам у Беларусі!

Не пасткам у Беларусі!
Проблема
Заклікаем вас падтрымаць кампанію па забароне пастак!
Пасткі лічацца невыбіральнымі прыладамі палявання: у пасткі трапляюць людзі, хатнія жывёлы (сабакі, коткі і інш.), рэдкія віды (рысі, барсукі і інш.) або віды, на якія забаронена паляванне. Многія ахвяры гэтых пастак атрымліваюць калецтвы, несумяшчальныя з жыццём.
Часта пры трапленні ў пастку жывёла траўмуецца, але не гіне, і паляўнічы яе «дабівае». Каб не марнаваць патроны, даволі часта жывёл дабіваюць жорсткімі і негуманнымі спосабамі, чым парушаюцца нормы не толькі нацыянальнага, але і міжнароднага заканадаўства. Так, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце» (артыкул 7) прадугледжана, што карыстанне аб'ектамі жывёльнага свету павінна ажыццяўляцца спосабамі, якія не дапускаюць жорсткага абыходжання з дзікімі жывёламі (прынцып гуманнасці). Такі ж прынцып дэклараваны і ў Канвенцыі аб ахове дзікай фауны і флоры і прыроднага асяроддзя пражывання ў Еўропе, а таксама ў іншых міжнародных дамовах, стараной якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. Гэтага прынцыпу прытрымліваюцца большасць еўрапейскіх краін, дзе выкарыстанне пастак забаронена.
Жывёлы, якія трапілі ў пастку, адчуваюць боль, іх пакуты могуць доўжыцца днямі. Часам, каб выратавацца яны адгрызаюць сабе лапу. Прыклад абуральнай жорсткасці ў адносінах да жывёл у Беларусі можна ўбачыць у фотарэпартажы.
На падставе апісанага вышэй, мы выступаем за забарону пастак ў Рэспубліцы Беларусь. Мы — людзі. І мы павінны паводзіць сябе па-чалавечы.
Падпішыцеся супраць жорсткасці!
Арганізацыі, якія падтрымалі петыцыю:
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Грамадская арганізацыя «Багна»
Таварыства «Зялёная сетка»
Эколага-культурная асветніцкая ўстанова «Цэнтр этычных адносін да прыроды»
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» электронныя звароты павінны быць разгледжаны адпаведнымі дзяржаўнымі органамі нароўні з пісьмовымі.
(Фота: Reuters)

Петиция закрыта
Расскажите о петиции
Адресаты петиции
Петиция создана 2 марта 2017 г.