Захаваем Палессе — Еўрапейскую Амазонію, пакуль не стала позна!

Проблема
Русский / Polski / Українська / English / Deutsche / По-своёму
Не ўсе ведаюць, што Палессе, па якім цячэ рака Прыпяць, называюць Еўрапейскай Амазоніяй. Гэта найбуйнейшая некранутая тэрыторыя дзікай прыроды на ўсім кантыненце — усяго 186 000 км2, што ў два разы больш плошчы Партугаліі. Належыць «Амазонія» адразу чатыром краінам — Польшчы, Беларусі, Украіне і Расіі.
Палессе валодае надзвычай багатай прыроднай і культурнай спадчынай у маштабах усёй Еўропы. Ад гэтай тэрыторыі залежыць выжыванне мноства відаў жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, у тым ліку зуброў, шэрых ваўкоў і еўразійскіх рысяў, а таксама мільёнаў пералётных птушак. Палессе — найважнейшае месца размнажэння вяртлявай чаротаўкі, самай рэдкай пералётнай пеўчай птушкі ў Еўропе. Гэты некрануты ландшафт мае не толькі велізарную прыродную каштоўнасць, але і прыносіць каласальную карысць мясцовым жыхарам і нацыянальнай эканоміцы. Палешукі — карэннае насельніцтва Палесся, якое мае багатую культурную спадчыну.
(Больш падрабязна чытайце тут і ў нашай брашуры пра Палессе)
Але над гэтай жамчужынай навісла экалагічная катастрофа. Урады Беларусі, Польшчы і Украіны хочуць стварыць унутраны водны шлях працягласцю 2 000 км, каб злучыць Чорнае і Балтыйскае моры. Ён ператворыць апошнія буйныя дзікія рэкі Еўропы ў адзіны канал, што разрэжа самае сэрца Палесся.
Крок за крокам урады пачынаюць будаўніцтва воднага шляху E40. Патрабуюцца днопаглыбляльныя працы, будаўніцтва плацін, выпрастоўванне рэчышчаў Прыпяці і Віслы, якія адносяцца да апошніх рэк Еўропы, што захаваліся ў натуральным стане. Калі будаўніцтва працягнецца, гэта будзе катастрофай для ўсяго жывога на Палессі. Рэгіёну будуць пагражаць:
- Страта месцаў пражывання рэдкіх відаў
- Дэградацыя ахоўных прыродных тэрыторый
- Перасыханне рэк, узмацненне засух
- Пагаршэнне сусветнага вугляроднага балансу
- Памяншэнне даступнасці вады
- Павелічэнне рызыкі радыёактыўнага заражэння
- Эканамічная рызыка
- Парушэнне заканадаўства.
Тэрыторыя, якая была домам для многіх пакаленняў людзей, назаўсёды зменіцца.
Васіль Блоцкі — карэнны паляшук, які усё жыццё пражыў на Палессе, з трывогай глядзіць у будучыню: «Баюся, што мае дзеці больш не змогуць атрымліваць асалоду ад Палесся, як я ў іх узросце. Калі будаўніцтва E40 працягнецца, мы канчаткова страцім не толькі дзікую прыроду і ўнікальны ландшафт, але і самабытную культуру палешукоў. Думкі аб гэтым разбіваюць мне сэрца».
(Больш падрабязна аб водным шляху E40 чытайце тут і ў нашым інфармацыйным бюлетэні «Палессе пад пагрозай»)
Ці ёсць альтэрнатывы?
Міжнародная кааліцыя «Захаваем Палессе» імкнецца абараніць важную тэрыторыю. Мы перакананыя, што для стымулявання мясцовай і рэгіянальнай эканомік урадам варта інвеставаць не ў Е40, а ў існую чыгуначную інфраструктуру. Акрамя таго, неабходна засяродзіцца на выкарыстанні велізарнага патэнцыялу экалагічнага турызму.
(Больш падрабязна аб альтэрнатыўным развіцці Палесся чытайце тут і ў нашай брашуры «Прыродны турызм на Палессі»)
Мы заклікаем урады Беларусі, Польшчы і Украіны:
- Адмовіцца ад планаў рэканструкцыі воднага шляху E40, у тым ліку ад будаўніцтва порта «Ніжнія Жары» у Беларусі, плаціны Сяжава ў Польшчы і днопаглыблення на Прыпяці ў Беларусі і Украіне;
- правесці ўсебаковую стратэгічную ацэнку рызык і пераваг будаўніцтва воднага шляху E40 для прыняцця абгрунтаванага рашэння;
- ўлічыць ролю чыгункі як найбольш эканамічна апраўданага і ўстойлівага транспартнага злучэння Балтыйскага і Чорнага мораў;
- умацаваць мясцовую эканоміку за кошт выкарыстання велізарнага патэнцыялу экалагічнага турызму Палесся і польскай ракі Вісла;
- абараніць сусветна важную дзікую прыроду Палесся і іншыя каштоўныя ландшафты ўздоўж рэк, уключна Віслы, якім пагражае водны шлях E40.
Мы заклікаем Еўрапейскую камісію:
- прыслухацца да занепакоенасці грамадзян Беларусі, Польшчы і Украіны з нагоды будаўніцтва воднага шляху E40 і яго патэнцыйна катастрафічных уздзеянняў на рэкі са свабоднай плыняй — адныя з апошніх буйных дзікіх рэк Еўропы і Палесся;
- не ўключаць водны шлях E40 у абноўленыя планы TEN-T (Трансеўрапейскай транспартнай сеткі);
- не фінансаваць ніякія часткі воднага шляху E40;
- у выпадку дазволу на будаўніцтва плаціны Сяжава (на Вісле) прыняць меры ў дачыненні да польскіх уладаў за парушэнне экалагічных дырэктыў ЕС;
- патрабаваць ад уладаў Польшчы выканання законаў ЕС і адмовы ад запланаванага будаўніцтва воднага шляху E40.
Мы заклікаем Еўрапейскі інвестыцыйны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і іншыя міжнародныя фінансавыя інстытуты:
- прыслухацца да занепакоенасці грамадзян Польшчы, Беларусі і Украіны з нагоды будаўніцтва воднага шляху E40 і яго патэнцыйна катастрафічных наступстваў для рэк са свабоднай плыняй — адных з апошніх буйных дзікіх рэк Еўропы і Палесся;
- не фінансаваць будаўніцтва воднага шляху E40 або любых праектаў, якія з'яўляюцца яго складнікамі.
Яшчэ не позна ўсё змяніць. Ваш подпіс дапаможа Кааліцыі выказваць нашу агульную пазіцыю на мясцовым, рэгіянальным і міжнародным узроўні. Мы пакажам нацыянальным урадам і ключавым асобам, якія прымаюць рашэнні, што Палессе вельмі блізкае сэрцам людзей і што мы аб'ядналі намаганні, каб захаваць яго для наступных пакаленняў.
Падпішыце петыцыю, каб разам захаваць Палессе!
#savePolesia #stop_E40
Больш інфармацыі на сайце www.savepolesia.org
Дадатковая інфармацыя аб кампаніі на нацыянальных узроўнях:
- Беларусь: stope40.org, bahna.land
- Польшча: drogawodnae40.pl
- Украіна: necu.org.ua

Победа
Расскажите о петиции
Адресаты петиции
Петиция создана 25 сентября 2017 г.