Права чалавека жыць на здаровай планеце

Права чалавека жыць на здаровай планеце

36,972 have signed. Let’s get to 50,000!
At 50,000 signatures, this petition becomes one of the top signed on Change.org!
BirdLife International started this petition to United Nations and

Deutsche | English | Español | Français | Italiano | Svenska | Türkçe | Ελληνικά | русский 

Больш за мільён біялагічных відаў знаходзіцца на мяжы знікнення. Пацяпленне клімату ідзе нечуванымі тэмпамі. Нас атачае смяротная пандэмія. Усё гэта адбываецца праз тое, што мы губім прыроду.

Нашая планета змагаецца за выжыванне.

З пункту гледжання навукі сітуацыя гранічна ясная: ля вытокаў гэтых планетарных крызісаў, якія пагражаюць самому нашаму выжыванню і выжыванню мноства іншых відаў, - бяздумная эксплуатацыя прыроды.

Таму мы хочам, каб Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прызнала новае права чалавека: права на здаровае навакольнае асяроддзе. Становішча крытычнае. Важна, каб вы падпісалі гэтую петыцыю і падзяліліся ёю - тады мы зможам дамагчыся рэальных зменаў.

Гэтае новае права чалавека патрабуе неадкладных дзеянняў, яно амбіцыйнае, але магчымае. Права на здаровае навакольнае асяроддзе прызнана ў канстытуцыі і законах больш за 100 дзяржаў. Але гэтага недастаткова. Мы ўсе жывем на адной планеце, нас акружае адна прырода, таму нам трэба адно ўсеагульнае права. Акрамя таго, усеагульныя правы стымулююць працу на месцах і захаванне таких правоў кантралюецца больш строга.

Паветра, якім мы дыхаем, вада, якую мы п'ём, зямля, на якой мы вырошчваем хлеб, - усё гэта ўплывае на наша здароўе. Час прызнаць, што права на здаровае навакольнае асяроддзе мае найважнае значэнне для выжывання чалавека.

Рэалізацыя гэтага права дасць магчымасць вярнуць Зямлю на шлях глабальнага зялёнага аднаўлення. Мы зробім вырашальны крок, каб змяніць адносіны паміж чалавекам і прыродай.

Толькі на планеце, дзе прырода і людзі жывуць у гармоніі адно з адным, мы зможам у будучыні прадухіляць пандэміі, паспяхова змагацца са зменамі клімату і са збядненнем біялагічнай разнастайнасці.

Калі ўсё застанецца па-старому, мы вырачаныя на далейшае падзенне ў бездань разбурэння. Нам патрэбнае права жыць на здаровай планеце! #1Planet1Right

Мы - гэта глабальная кааліцыя, якая глыбока занепакоеная выжываннем чалавека і планеты. У прыватнасці, мы заклікаем ААН:

  1. Прагаласаваць за ўключэнне права на здаровае навакольнае асяроддзе ў Савеце па правах чалавека ААН, Генеральнай Асамблеі ААН, а таксама падчас Саміту ААН па біяразнастайнасці, які адбудзецца ў сярэдзіне верасня 2020 года.
  2. У канчатковым выніку ўключыць права на здаровае навакольнае асяроддзе ва Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Падпісваючы гэтую петыцыю, мы пасылаем магутны сігнал Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і яе адпаведным органам аб тым, што грамадзяне Зямлі патрабуюць хутчэйшага абмеркавання гэтага новага права чалавека і галасавання па ім.

36,972 have signed. Let’s get to 50,000!
At 50,000 signatures, this petition becomes one of the top signed on Change.org!