СТОП Е40! Захаваем нашы рэкі разам!

0 людей подписали. Следующая цель: 25 000


Русский / Polski / Українська / English / По-своёму

Мы, жыхары Беларусі, Украіны і Польшчы, выказваемся супраць праекту па будаўніцтву магістральнага воднага шляху Е40 паміж Балтыйскім і Чорным морамі. 

Праект прадугледжвае сур'ёзнае змяненне гідралагічнага рэжыму рэк, якія фармуюць гэты водны шлях: Віслы, Мухаўца, Піны, Прыпяці, Дняпра, а таксама Дняпроўска-Бугскага канала. На нашых рэках могуць з'явіцца новыя плаціны, дамбы, іх рэчышчы могуць быць выпрастаны, а берагі заключаны ў бетон

Такое ўмяшанне чалавека пагражае назаўжды змяніць гэтыя рэкі, зруйнаваўшы складзенныя экасістэмы. У прыватнасці, непапраўная шкода можа быць нанесена больш чым сямі дзясяткам асабліва ахоўных прыродных тэрыторый ва ўсіх трох краінах, дзе жывуць многія рэдкія віды жывёл, птушак і раслін. Будаўніцтва Е40 і рост грузавых перавозак на буйных судах класа рака-мора па гэтым шляху парушыць нерасцільню рыб

Мы выступаем супраць планаў па перавозцы па водным шляху Е40 нафтапрадуктаў і мінеральных угнаенняў, паколькі гэта стварае пагрозу тэхнагенных катастроф

Асаблівую заклапочанасць выклікае той факт, што водны шлях Е40 праходзіць праз Чарнобыльскую зону. Працы, якія будуць паглыбляць дно, і інтэнсіўны рух грузавых судоў могуць прывесці да таго, што радыёактыўны глей падымецца са дна і пойдзе ўніз па плыні Прыпяці і Дняпра ў Кіеўскае вадасховішча, якое дае пітную ваду мільёнам украінцаў. 

Паводле ацэнак незалежных эканамістаў, добраўпарадкаванне Е40 спалучана з падвышанымі інвестыцыйнымі рызыкамі. Нават пасля мадэрнізацыі гэты водны шлях не будзе цікавы большасці грузаадпраўнікоў, так як ён прайграе па ўмовах дастаўкі аўтамабільнаму і чыгуначнаму транспарту. Акупіць інвестыцыі ў Е40 вельмі складана нават у доўгатэрміновай перспектыве, а падтрымка ягонай інфраструктуры ў працоўным стане можа легчы непад’ёмным цяжарам на бюджэты трох краін. Па сукупнасці гэтых і іншых фактараў ўплыў на эканомікі Беларусі, Польшчы і Украіны хутчэй будзе не пазітыўным, а негатыўным

Заклікаем нацыянальныя ўрады і інвестараў адмовіцца ад планаў па будаўніцтву шляху Е40 і прапануем засяродзіцца на іншых праектах у транспартнай галіне, якія не будуць несці такой пагрозы прыродзе і будуць гарантаваць станоўчы эканамічны эфект як у кароткатэрміновай, так і ў доўгатэрміновай перспектыве.

Старонка грамадскай кампаніі «Стоп Е40» — StopE40.org

 



Cегодня Stop рассчитывает на вас

Stop E40 нуждается в вашей помощи с петицией «СТОП Е40! Захаваем нашы рэкі разам!». Stop и 17 419 участников этой кампании рассчитывают на вас сегодня.