Захаваць гімназіі для V–XI класаў!

Захаваць гімназіі для V–XI класаў!

The Issue

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пратэстуем супраць ініцыятывы міністра адукацыі Ігара Карпенка ліквідаваць магчымасць адукацыі на гімназічным узроўні для навучэнцаў V–IX класаў.

Паводле дзейнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (ад 13 студзеня 2011 г. № 243-З) гімназія – гэта установа сярэдняй адукацыі, якая функцыянуе ў складзе V–XI класаў, і ў якой ажыццяўляецца адукацыі і выхаванне на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў на падвышаным узроўні.

На нашу думку, рэалізацыя ініцыятывы Ігара Карпенкі вядзе да зніжэння агульнага ўзроўню школьнай адукацыі, паколькі будзе адсутнічаць магчымасць выбару установы адукацыі для дзяцей з рознымі здольнасцямі, навучэнцы V–IX класаў не будуць мець магчымасці паглыбляцца ў прадметы, да якіх маюць асаблівыя схільнасці. Агулам ліквідацыя гімназій для пачатковай і базавай адукацыі вядзе да таго, што навучэнцы не будуць мець магчымасці раскрыць свой патэнцыял і надалей будуць неканкурэнтаздольнымі у сучасным грамадстве ведаў.

Акрамя таго, рэалізацыя ініцыятывы Ігара Карпенкі вядзе да пашырэння маёмаснай няроўнасці, бо з прычыны ліквідацыі гімназіі для навучэнцаў V–IX класаў магчымасць вывучэння асобных прадметаў на падвышаным узроўні будзе даступна толькі тым дзецям, чые бацькі будуць здольныя заплаціць за іх навучанне ў прыватным парадку.

Такім чынам, мы патрабуем захаваць сістэму гімназій і не зніжаць іх узровень да звычайных школ, бо гэта дае магчымасць выбару установы адукацыі для дзяцей з рознымі здольнасцямі, а таксама лічым не справядлівым, калі магчымасці больш якаснай адукацыі будуць даступны выключна для больш багатых сем'яў.

avatar of the starter
Рух "За Свабоду"Petition Starter
This petition had 114 supporters

The Decision Makers

Міністэрства адукацыі РБ
Міністэрства адукацыі РБ
root@minedu.unibel.by
root@minedu.unibel.by

Petition Updates

Share this petition

Petition created on 29 August 2017