Зварот да Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

Проблема

Яго Высокапраасвяшчэнству,
Высокапраасвяшчэннейшаму Веніяміну,
Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму,
Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі,
Членам Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

Ваша Высокапраасвяшчэнства, шаноўныя Архіпастыры,
Мы, праваслаўныя вернікі Беларусі, выказваем падтрымку большасці пытанняў, паднятых у прашэнні Алега Нагорнага ад 4 чэрвеня 2021 года, якое было апублікавана на інтэрнэт рэсурсе churchby.info (поўная спасылка https://belarus2020.churchby.info/proshenie-sektoveda-olega-nagornogo-k-mitropolitu-veniaminu/?fbclid=IwAR1s7KlgE12ikT2nVQlp7BTbjCj6svyU-e4-hNjZ1ZLWenF3p5dA2n5EthY
Сёння, 7 чэрвеня 2021 года, спаўняецца год з незаконнага затрымання Паўла Севярынца, праваслаўнага верніка, пісьменніка і сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Павел стаў адным з першых палітычных вязняў 2020 года, якіх на дадзены момант ужо каля 500 (!) чалавек. Па сведчаннях журналістаў, каля 15 чалавек былі забіты ў сувязі з падаўленнем мірнага пратэсту супраць гвалту (гл. матэрыял па спасылцы https://3beltv.eu/news/26-05-2021-ne-mensh-yak-15-chye-smertsi-u-belarusi-zvyazanyya-z-zadushennem-pratestau/?fbclid=IwAR1KVsTNgM15kI6e-fKOQHEaJme908B7yzCeUVCJ-FFnxmAeLf2xRGKhhzM Той факт, што Праваслаўная Царква ў Беларусі не выступіла ў абарону несправядліва зняволеных, згвалтаваных, катаваных і закатаваных, з’яўляецца грахом і ганьбай для нас і для Вас, шаноўныя Архіпастыры. Мы заклікаем Вас адкінуць страх перад тымі, хто мае ўладу, і прамаўляць прама і адкрыта пра Божыя запаветы “Не забівай”, “Не сведчы лжыва”, “Не крадзі”. Пагадненні з міністэрствамі і ўстановамі, якія нясуць разбурэнне і смерць, прывядуць да большых трагедый, бо дом, які раздзяліўся сам у сабе, не выстаіць.

Мы таксама заклікаем захаваць цэласнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы і не даць антыцаркоўным сілам умешвацца ў жыццё прыходаў і епархій, прыўносіць разлад і разбурэнне праз хлусню і злоўжыванне інфармацыйнымі рэсурсамі. Мы падтрымліваем усіх пастыраў, якія не маўчаць перад спробамі апраўдаць гвалт і забойствы. Мы молімся, каб Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы не прымаў палітычна матываваных рашэнняў, але адстойваў праўду Божую і Евангельскія запаветы.
З павагай і малітвай аб заступніцтве да свяшчэннамучанікаў Веніяміна Петраградскага, Серафіма Жыровіцкага і ўсіх навамучанікаў праваслаўных, якія пакутавалі ад бязбожнай улады XX стагоддзя,

avatar of the starter
Volha AleinikАвтор петиции
Эта петиция собрала 318 подписантов

Адресаты петиции

Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы
Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы
Інфармацыйная служба Беларускай Праваслаўнай Царквы

Новости этой петиции

Поделиться этой петицией

Петиция создана 7 июня 2021 г.