Победа

за МТС па-беларуску!

Эта петиция выиграла с 672 подписантами!


Што такое свабода асабіста для мяне? Гэта права выбіраць тое, што бліжэй да душы. На жаль тую трагічную сітуацыю з беларускай мовай у Беларусі, якая склалася за апошнія два дзесяцігоддзі ведае кожны беларускамоўны чалавек. Яна фактычна выціснута з паўсядзённага ўжытку ў нашай краіне.

Ужо другое дзесяцігоддзе я і шмат іншых беларускамоўных людзей карыстаемся паслугамі мабільнага аператара СТАА “Мабільныя ТэлеСістэмы”. За гэты час вядома, што ў мяне былі спакусы змяніць аператара. Але якасць сувязі і ўважлівае стаўленне да абанента прымушалі вярнуцца назад. Мяне засмучаў толькі адзін факт: пераклад сайта кампаніі быў зроблены не цалкам на беларускую мову. Гэта значыць, што мала таго, што былі хібы (памылкі друку, недакладнасці ў тэрміналогіі і інш.) у перакладзе дык яшчэ і шмат чаго прапаноўвалася абаненту толькі на рускай мове. Склалася такое ўражанне, што пераклад на беларускую мову быў зроблены для “птушачкі”. Маўляў мы зрабілі так як зрабілі, а вы там хочаце карыстайцеся хочаце не...

Зусім іншая сітуацыя з сайтам украінскага аператара МТС. Сайт адразу (!!!) прапануе карыстацца ўкраінскай мовай. Вядома, што можна выбраць магчымасць змяніць мову на рускую. І ўсе старонкі перакладзены на 100%. Дык што замінае зрабіць тое ж самае для беларускага сайта МТС?

А не так даўно беларускамоўная версія сайта зусім знікла... :( Калі звярнуўся ў кампанію, каб растлумачылі чаму так адбылося мне адказалі, што зараз яны не паспяваюць у сувязі з тым, што ідзе дэнамінацыя. Шкада, што ў нас такое стаўленне да роднай мовы... Шмат аператараў у Еўропе маюць шматмоўную версію сайта, але ці можна ўявіць сабе такі адказ?

Прашу кампанію СТАА “Мабільныя ТэлеСістэмы”:

1. Цалкам перакласці сайт СТАА “Мабільныя ТэлеСістэмы” (мабільная і звычайная версія сайта) на беларускую мову на прафесійным узроўні (з удзелам прафесійных перакладчыкаў) і прытрымлівацца адзінай тэрміналогіі. Напрыклад, https://www.microsoft.com/language/en-us/default.aspx Выкарыстоўваць праверку правапісу ў адпаведных праграмах, каб пазбегнуць памылак на беларускай мове. Модулі можна ўзяць тут:

http://bnkorpus.info/download.html

2. Зноў зрабіць даступнай беларускамоўную версію сайта http://mts.by/.

3. Разгледзіць магчымасць загрузкі сайта http://mts.by/ першапачаткова на беларускай мове з магчымасцю выбіраць рускую ці англійскую мову па жаданні абанента.

4. Укараняць іншыя метады накіраваныя на пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў кампаніі (буклеты з тарыфамі, артыкулы ў часопісе “АЛЛО” і г.д.).

Вельмі спадзяюся, што мая петыцыя знойдзе падтрыманне, а кіраўніцтва кампаніі МТС зразумее, што беларуская мова мае такія ж РОЎНЫЯ правы на існаванне як і руская.

Аляксандр Кошаль

11.06.2016



Cегодня Aliaksandr рассчитывает на вас

Aliaksandr Koshal нуждается в вашей поддержке петиции «info@mts.by: за МТС па-беларуску!». Aliaksandr и 671 участник этой кампании рассчитывают на вас сегодня.