Вызваліць Кацю і Дашу!

The Issue

BY / PL​ / ENG

Ці можна пакараць журналіста за яго прафесійную дзейнасць?

Апынаецца, што так. У чацвер, 18 лютага, беларускі суд пакараў журналісткі “Белсата” Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) і Дар’ю Чульцову двума гадамі калоніі ў працэсе “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” у Менску, пасля смерці закатаванага супрацоўнікамі лукашэнкаўскага рэжыму Рамана Бандарэнкі. Журналісткі вялі стрым падзей у памяць ужо чарговай ахвяры рэпрэсій, з падворка, на якім ён быў выкрадзены. Нягледзячы на абсурдныя абвінавачванні і адсутнасць доказаў “кіравання пратэстоўцамі”, менскі суд з парушэннем не толькі агульнапрынятых прынцыпаў справядлівасці, але нават беларускага права, вырашыў, што дзве маладыя журналісткі “Белсата” два бліжэйшыя гады правядуць у калоніі!

Такое судовае рашэнне не можа ўспрымацца інакш, як сігнал, дасланы беларускай журналістыцы, што адлюстраванне ў смі праўды пра злачынствы лукашэнкаўскага рэжыму, апісанне пратэстаў і перадача людзям сапраўднай карціны палітычнага крызісу ў Беларусі будзе ўспрымацца, як антыдзяржаўная дзeйнасць і стане пераследавацца. Такім чынам, гэта паказальны прысуд, мэта якога – запалохаць журналістаў і, што з гэтам звязана, адрэзаць увесь беларускі народ і міжнародную супольнасць ад інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Беларусі, якой больш за чвэрць стагоддзя кіруе А. Лукашэнка. 

Арганізацыі, што абараняюць правы чалавека і журналістаў, лічаць затрыманне, вязніцу і працэс К. Андрэевай і Д. Чульцовай матываваным палітычна, а іх самых – палітычнымі вязнямі. Паралельна ідзе крымінальны працэс Кацярыны Барысевіч з Інтэрнэт-партала TUT.by. Журналістку абвінавачваюць у парушэнні лекарскай таямніцы, бо яна паінфармавала, што насуперак сцвярджэнням улад, у крыві забітага Р. Бандарэнкі не было алкаголю. Дадзеная сітуацыя паказвае – гэта не канец масавых рэпрэсій, яны датычаць усё шырэйшага кола людзей, у тым ліку, прадстаўнікоў смі, дзейнасць каторых не адпавядае інтарэсам арганізаванай злачыннай групы, што акупуе Беларусь.

У сувязі з гэтым, мы апелюем да міжнароднай супольнасці: палітыкаў, праваабаронцаў, супрацоўнікаў смі і ўсіх тых, каму блізкая серцу свабода слова – аб салідарнасці і выразах падтрымкі Каці і Дашы. Мы звяртаемся да лідараў вольнага свету: старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулі фон дэр Ляйен, старшыні Еўрапейскай рады Шарля Мішэля, прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэна, прэм’ер-міністра Велікабрытаніі Барыса Джонсана, прэм’ер-міністра Канады Джасціна Трудо – каб выкарыстаць усе даступныя магчымасці, у тым ліку, перш за ўсё, каб аказаць ціск на рэжым у Менску шляхам узмацнення санкцый у адносінах да А. Лукашэнкі і яго асяроддзя, а таксама прадпрыемстваў, ключавых для ўтрымання ім улады, дзеля вызвалення абедзвюх журналістак “Белсата” і выканання закона ды паскарэння вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка шматразова паказаў, што нядольны да дыялогу і адзіная мова, якую ён зразумее – гэта мова сілы. Менавіта таму, каб супрацьдзейнічаць рэпрэсіям у адносінах да незалежна мыслячых людзей, свабодных беларусаў, неабходна прадпрыняць рашучыя дзеянні, каб паўстрымаць бяспраўе, якое дапускае рэжым А. Лукашэнкі.

avatar of the starter
Fundacja Białoruski Dom w WarszawiePetition Starter
This petition had 1,077 supporters

The Decision Makers

Старшыня Еўрапейскай Камісіі
Старшыня Еўрапейскай Камісіі
Старшыня Еўрапейскай Рады
Старшыня Еўрапейскай Рады
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі
Прэм’ер-міністр Велікабрытаніі
Прэм’ер-міністр Велікабрытаніі
Прэм’ер-міністр Канады
Прэм’ер-міністр Канады

Petition Updates

Share this petition

Petition created on February 24, 2021