Петиция закрыта

НЕ ПРАПАГАНДЗЕ СЕПАРАТЫЗМУ І ТЭРАРЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ

Эта петиция собрала 1 114 подписантов


15 лістапада ў Брэсцкім абласным палацы культуры федэрацыі прафсаюзаў Беларусі плануецца  канцэрт са шматзначнай назваю «Эх, разгуляйся!» выканаўцы Віктара Мілько, выступаючага пад псеўданім "Каліна".

Творчы і жыццёвы шлях выканаўцы брутальнага расейскага шансона-Віктара Мілько (Каліны) сведчыць пра ягоную непавагу да нашай краіны, да яе Канстытуцыі. "Каліна" сваёй сумніўнай творчасцю падтрымоўвае сепаратызм і тэрарызм, што супярэчыць задачам выхавання ў моладзі  Беларусі годнасці і здаровага патрыятызму.

У сацыяльных сетках Віктар Мілько дазваляе сабе прыніжаць людзей па нацыянальных і моўных прыкметах, выкарыстоўваючы вульгарныя звароты мовы і нецэнзурную лексіку, называючы некаторых грамадзян Беларусі «недабеларусамі» і г.д.

https://www.youtube.com/watch?v=uyIlupOQl-0
https://www.youtube.com/watch?v=TyI_OjalO4k
https://www.youtube.com/watch?v=IWCPrRnpMCE

Віктар Мілько  неаднаразова наведваў часова акупаваныя тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, дзе дэманстраваў сваю падтрымку бандфармаванням, фатаграфуючыся з прадстаўнікамі сепаратысцкага руху, маючы на форменным адзенні знакі ўзнагароды і трымаючы зброю ў руках. У так званай ДНР Віктар Мілько атрымаў некалькі ўзнагарод, сярод якіх «Защитник Новороссии» (https://www.youtube.com/watch?v=GCXHispr-Ns

Выступ гэтай асобы ў нашым горадзе можа прычыніцца да абуджэння ідэй   сепаратызму.

На падставе вышэй пералічанага просім забараніць канцэрты Віктара Мілько і тым самым прадухіліць  распаўсюд прапаганды сепаратызма і тэрарызма па тэрыторыі Беларусі.



Cегодня Брэст рассчитывает на вас

Брэст нуждается в вашей помощи с петицией «Старшыня гарвыканкаму г.Брэста Рагачук Аляксандр Сцяпанавіч: НЕ ПРАПАГАНДЗЕ СЕПАРАТЫЗМУ І ТЭРАРЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ». Брэст и 1 113 участников этой кампании рассчитывают на вас сегодня.