Распусціць другі склад Каардынацыйнай рады Беларусі у сувязі з крызісам рэпутацыі!

This petition had 260 supporters

The issue

Каардынацыйная рада Беларусі была створана для транзіту ўлады ад аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі да дэмакратычных інстытутаў, сфармаваных у выніку свабодных і чэсных выбараў.

Асноўнымі патрабаваннямі Каардынацыйнай рады былі:
1.       негайнае спыненне рэпрэсій у дачыненні да грамадзян Беларусі,
2.       негайнае вызваленне палітычных зняволеных, утрымліваемых рэжымам Лукашэнкі,
3.       чэсныя і свабодныя выбары.

Мы, дэлегаты другога складу Каардынацыйнай рады, перакананыя ў тым, што Каардынацыйная рада з'яўляецца важнейшым інструментам грамадства Беларусі ў барацьбе за незалежнасць сваёй краіны, за дэмакратычны шлях развіцця, за захаванне сваёй унікальнай культуры. Мы верым у тое, што асноўным капіталам Каардынацыйнай рады з'яўляецца давер беларускага народа і яго інтарэс да дзейнасці дэлегатаў.

На працягу апошніх месяцаў мы ўсё часцей чуем на публічных і непублічных пляцоўках заклікі дэлегатаў Каардынацыйнай рады да пачатку перамоваў з Лукашэнкам аб вызваленні зняволеных у абмен на прызнанне імі сваёй віны за іх палітычную пазіцыю з умовай прызнання легітымнасці рэжыму, у абмен на поўнае ці частковае сняцце эканамічных санкцый з падкантрольных яму бізнесаў, у абмен на адмову ад палітычнага ціску на незаконны рэжым з боку міжнароднай супольнасці.

У грамадскіх дыскусіях мы чуем ад дэлегатаў публічныя прызнанні паразы беларускага народа ў яго барацьбе за незалежнасць сваёй краіны, за захаванне сваіх культуры і мовы, за дэмакратычны шлях развіцця краіны, заснаваны на прыярытэце правоў чалавека і верхавенстве закону.

Мы з трывогай назіраем распаўсюджванне ў Каардынацыйнай радзе карупцыйных практык, выражаючыхся ў частых адмовах ад чэснай дыскусіі, у кансервацыі рашэнняў у вузкім коле лідараў палітычных фракцый, у адкрытым канфлікце інтарэсаў пры фарміраванні арганізацыйнага камітэта па выбарах у трэці склад КР, у атрыманні дэлегатамі фінансавай выгады ад сваёй дзейнасці ў Каардынацыйнай радзе праз непразрыстыя і непадзвечныя схемы.

Усё гэта бачаць і беларусы. У СМІ і ў сацыяльных сетках мы чуем ад лідараў меркаванняў і простых беларусаў крытыку Каардынацыйнай рады і заклікі "разагнаць гэтую КР". Мы не можам ігнараваць гэтыя крытыку і заклікі. Галасы беларусаў павінны быць пачуты.

Давер да Каардынацыйнай рады і цікавасць беларусаў да яе дзейнасці пачынаецца з простага дзеяння - публічнага прызнання памылак. Кожны наступны склад Каардынацыйнай рады павінен быць лепш за папярэдні. Памылкі і ўрокі павінны быць прызнаныя, вывучаныя і не паўтораныя нашымі пераемнікамі ў трэцім складзе Каардынацыйнай рады. Менавіта гэта з'яўляецца асноўнай матывацыяй нашага калектыўнага дзеяння.

Сёння мы, дэлегаты другога складу Каардынацыйнай рады, заяўляем аб сваёй нязгодзе з кожным выпадкам парушэння прынятых і сагласаваных працэдур у Каардынацыйнай радзе, з кожным выпадкам канфлікту інтарэсаў і карупцыі.

Для аднаўлення даверу да інстытута Каардынацыйнай рады і для яе захавання ў барацьбе за незалежнасць Беларусі, яе дэмакратычны шлях мы заклікаем:
1.       дэлегатаў другога складу Каардынацыйнай рады, якія згодныя з гэтай заявай, датэрмінова скласці з сябе свае поўнамоцтвы,
2.       нацыянальную лідэрку Святлану Ціханоўскую, Спікера Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава, Віцэ-спікерку Алену Жываглод, прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета стварыць групу з прафесіяналаў і экспертаў для фарміравання трэцяга складу Каардынацыйнай рады і прыняцця ўзгодненага палажэння па выбарах у яго трэці склад у адпаведнасці са Статутам у выніку бяспечнага, простага і таемнага галасавання ўсіх грамадзян Беларусі,
3.       беларускія незалежныя СМІ і блогераў максімальна шырока распаўсюдзіць гэтую заяву,
4.       беларусак і беларусаў падтрымаць гэтую петыцыю сваімі галасамі, калі для вас гэта бяспечна.

Мы верым у перамогу беларускага народа. Жыве Беларусь!

Дэлегаты другога складу Каардынацыйнай рады
Радзівон Бегляк
Дар’я Дзергачова
Уладзімір Жыгар
Арцём Лядоўскі
Ірына Маклейн
Галіна Мацюшына
Міхаіл Рубін
Мiхаiл Таўбэ
Алена Турава

Petition Updates