Дадаць беларускую мову ў інтэрфейс TikTok

5

Let’s get to 10 signatures!
Petitions with 1,000+ supporters are 5x more likely to win!

The Issue

Платформа TikTok з'яўляецца адной з самых папулярных у свеце, і даданне беларускай мовы ў яе інтэрфейс можа стаць важным крокам у распаўсюджанні нашай культуры і мовы. Уявіце, што беларускамоўныя карыстальнікі змогуць свабодна ствараць і спажываць кантэнт на сваёй роднай мове, гэта дапаможа і маладому пакаленню адчуваць гонар за сваю родную мову.

Паводле звестак UNESCO, беларуская мова знаходзіцца на стадыі знікнення. Гэтая старажытная мова з багатай гісторыяй, на жаль, не атрымлівае належнай падтрымкі нават у межах Радзімы. Да цяперашняга моманту, шмат якія іншыя мовы з меншай колькасцю носьбітаў, ужо прадстаўлены на TikTok, што сведчыць пра магчымасць пашырэння моўнай разнастайнасці на платформе.

Даданне беларускай як адной з афіцыйных моў інтэрфейсу на TikTok не толькі зберажэ нашу мову, але таксама паспрыяе захаванню нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнага багацця Беларусі. Калі TikTok дапаможа стварыць умовы для беларускамоўных карыстальнікаў, гэта стане ўнікальнай магчымасцю для атрымання асабістага досведу ў прасоўванні беларускай мовы на глабальнай арэне. У сваю чаргу, беларускамоўная супольнасць зможа дэманстраваць сваю культуру і гісторыю больш шырокай аўдыторыі.

Дапамажыце нам зрабіць важны крок у адраджэнні беларускай мовы. Падпішыце гэтую петыцыю і падтрымаеце нашу моўную спадчыну!

avatar of the starter
Павел ЯроменкоPetition StarterНавучаюся ў Вільнюсе

The Decision Makers

Чжан Имин
Чжан Имин
Основатель ByteDance

Petition Updates