Петиция закрыта

Адкрыты зварот у абарону беларускіх балот

Эта петиция собрала 21 966 подписантов


По-русски | In English En Español

Захаванне беларускіх балот – гэта падтрыманне прыроднага балансу і захаванне прыроднага набытку, якое мае вялікае значэнне ў фарміраванні клімату, захаванні біялагічнай разнастайнасці, забяспячэнні дабрабыту людзей.

У адрозненні ад большасці развітых краін, якія вынішчылі некранутыя прыродныя ландшафты яшчэ напачатку ХХ стагоддзя і сёння, спрабуючы іх аднавіць, укладваюць безліч грошай, Беларусь знаходзіцца ў выгадным становішчы, калі яна можа дасягнуць высокага ўзроўню развіцця, захаваўшы пры гэтым для нашчадкаў і ўсяго чалавецтва адметную беларускую прыроду. Балоты з’яўляюцца неад’емнай часткай нашага прыроднага багацця. За гады маштабнай меліярацыі звыш 1,5 мільёна гектараў балот было асушана, а агульная плошча балот у Беларусі зменшылася больш чым на 70%. Цяпер шырокія балотныя масівы ў Рэспубліцы Беларусь захаваліся толькі ў межах ахоўных прыродных тэрыторый – запаведнікаў, заказнікаў, нацыянальных паркаў.

У сувязі з гэтым сур’ёзную заклапочанасць выклікае прыняцце Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь пастановы № 794 «Па здабычы торфу і паляпшэнні ахоўных прыродных тэрыторый» ад 17 чэрвеня 2011 года. Гэта пастанова вызначае перспектыўныя радовішчы для здабычы торфу, якія месцяцца там, дзе існуюць заказнікі рознага кшталту, і ўносіць змяненні ў схему рацыянальнага размяшчэння ахоўных прыродных тэрыторый, што была зацверджана Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь яшчэ 29 снежня 2007 года за № 1919.

У прыватнасці, пастанова па здабычы торфу закранае наступныя ахоўныя балоты:
1. Марочна (біялагічны заказнік абласнога значэння «Марочна» ў Столінскім раёне);
2. Выганошчанскае (рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Выганошчанскае» ў Ляхавіцкім раёне);
3. Сядун (перспектыўны водна-балотны заказнік рэспубліканскага значэння «Янка» ў Шаркаўшчынскім раёне);
4. Жураўлёўскае (заказнік рэгіянальнага значэння «Галубіцкая пушча» ў Докшыцкім раёне);
5. Дакудаўскае (рэспубліканскі біялагічны заказнік «Дакудаўскі» ў Лідскім раёне);
6. Святое (рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры» ў Гродненскім раёне);
7. Пціч (ландшафтны заказнік абласнога значэння «Вецярэвічанскі» ў Пухавіцкім раёне);
8. Унухальскае (гідралагічны заказнік рэгіянальнага значэння «Унухальскае-1» у Клічаўскім раёне).

Мы таксама занепакоены планамі па перспектыўным ўцягванні ў торфаздабычу новых ахоўных тэрыторый. Згодна Праграмы асвойвання радовішчаў карысных выкапняў і развіцця мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь вызначаны шэраг перспектыўных тэрыторый для будаўніцтва новых торфабрыкетных заводаў. У выпадку ўнясення змяненняў у праграму «Торф» у 2013 годзе гэтымі работамі могуць быць закрануты Нацыянальны парк «Прыпяцкі», Бярэзінскі біясферны запаведнік, рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сялява» і іншыя ахоўныя прыродныя тэрыторыі.

Мы выказваем сваю нязгоду з прынятымі рашэннямі і планамі Урада Беларусі аб пазбаўленні статуса часткі ахоўных тэрыторый у мэтах развіцця тарфяной прамысловасці. Выкарыстанне малапрадуктыўных і закінутых тарфянікаў, раней часткова выпрацаваных і занядбаных торфапляцовак, распрацоўка навукаёмістых тэхналогій, выкарыстанне найноўшых крыніц энергіі дазволіць спыніць зусім непатрэбнае асушэнне запаведных тэрыторый.

Мы ўсведамляем сур’ёзнасць пагрозы экалагічнай бяспецы нашай краіны і Еўразійскага кантынента наогул, якую тоіць у сябе асушэнне і распрацоўка апошніх буйных натуральных балот, што яшчэ захаваліся ў межах ахоўных тэрыторый,якія маюць нацыянальнае і міжнароднае значэнне, якія забяспечваюць захаванне ўнікальнай разнастайнасці, падтрыманне вугляроднага балансу, змякчэнне тэмпературных, гідралагічных і іншых кліматычных анамалій.
Мы патрабуем адмены Пастановы Савета Міністраў № 794 «Па здабычы торфу і паляпшэнні ахоўных прыродных тэрыторый» ад 17 чэрвеня 2011 года.

Мы настойваем, каб не распачыналася будаўніцтва новых торфабрыкетных заводаў і распрацоўка новых радовішчаў на прыродных балотах.

Мы мяркуем, што важным фактарам эфектыўнасці механізмаў рашэння экалагічных праблем краіны з’яўляецца адкрытае і публічнае абмеркаванне запланаваных дзеянняў Урада і прыняцце рашэнняў з улікам думкі грамадскасці.

Мы заклікаем адмовіцца ад планаў па рэарганізацыі заказнікаў і прыкласці ўсе намаганні па вяртанні балансу дзяржаўных інтарэсаў, замацаванага са схемай рацыянальнага размяшчэння ахоўных прыродных тэрыторый.



Cегодня Общественная кампания рассчитывает на вас

Общественная кампания «В защиту белорусских болот» нуждается в вашей помощи с петицией «Адкрыты зварот у абарону беларускіх балот». Общественная кампания и 21 965 участников этой кампании рассчитывают на вас сегодня.