Спн. Людміла Сухенка! Беларуская мова - наш бясцэнны скарб. Вярніце беларускую мову на шыльду Вашага прадпрыемства!

Петиция закрыта

Эта петиция собрала 152 подписанта

Проблема

Адзін з самых старых і буйных гандлёвых цэнтраў г. Барысава здаўна знаёмы жыхарам запамінальнай вялікай шыльдай на фасадзе будынку на беларускай мове: "Дом гандлю". Але цунамі суцэльнай русіфікацыі не абмінулі й гэты аб'ект грамадзкага прызначэньня. Зь нядаўняга часу будынак перанайменаваны ў бязьлікі "Дом торговли". Мэтанакіравана зьнішчаюцца апошнія выспачкі беларускай мовы ў публічнай прасторы горада. Мой адзінкавы зварот да спн. Л. Сухенка (дырэктаркі "Дома гандлю") ня даў вынікаў. Паведаміўшы аб тым, што "калектыў прадпрыемства таксама, як і Вы, паважае традыцыі й культуру нашай Рэспублікі", спн. Л. Сухенка абгрунтавала зьмену шыльды неабходнасьцю прывесьці яе "ў адпаведнасьць з назвай шыльды, разьмешчанай над уваходам у краму, што не супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".

Карыстацца дзьвюма мовамі - гэта права кожнага грамадзяніна, замацаванае ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Апрача гэтага, Канстытуцыя абавязывае кожнага берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну й іншыя нацыянальныя каштоўнасьці (арт. 54). Беларуская мова - наш бясцэнны скарб.

Прыгажосьць сьвету ў ягонай разнастайнасьці. Нашая мова ўнікальная й прыгожая. Захаваем прыгожае дзеля прыгажосьці!

avatar of the starter
Олег МацкевичАвтор петиции

Адресаты петиции

Л. В. Сухенка
Л. В. Сухенка
дырэктарка ТАА "Барысаўскі Дом гандлю"

Новости этой петиции