Petition updateВярніце ліцэйскія білеты!Ад ліцэйскіх традыцыяў да будучыні Беларусі: новая пэтыцыя пра рэформу міжнароднай дапамогі
Piotr MarkielauMinsk, Belarus
Aug 20, 2025

Шаноўныя падпісанты пэтыцыі пра вяртаньне ліцэйскіх білетаў!

Сёння я зьвяртаюся да вас з новай ініцыятывай, якая таксама датычыць нашай беларускай ідэнтычнасьці, але ў значна больш шырокім кантэксце.

За 30 гадоў заходняя дапамога Беларусі склала сотні мільёнаў даляраў, але замест таго, каб мацаваць нашу грамадзянскую супольнасьць, яна робіць яе слабейшай.

Кожны даляр, патрачаны на непапулярныя праграмы, дае рэжыму зброю для дыскрэдытацыі ЎСЁЙ грамадзянскай актыўнасьці — у тым ліку адукацыйныя накірункі.

Я распачаў новую пэтыцыю "Пераарыентаваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці!" з канкрэтнымі патрабаваньнямі:

  • Перанакіраваць сродкі на сапраўды важныя для беларусаў праграмы (ахова здароўя, культура, тэхналёгіі)
  • Перадаць кіраваньне фондамі самім беларускім супольнасьцям
  • Забясьпечыць прамое фінансаваньне, якое абыходзіць бюракратычных пасярэднікаў

Прашу вас падпісаць гэтую пэтыцыю: https://www.change.org/belarusfreedom

З удзячнасьцю за вашую неабыякавасьць да беларускай справы,

Пётр Маркелаў

Copy link
WhatsApp
Facebook
Nextdoor
Email
X