Дадамо эмодзі нацыянальнага сцяга Беларусі

Дадамо эмодзі нацыянальнага сцяга Беларусі

0 людей подписали. Следующая цель: 75 000
Когда эта петиция соберет 75 000 подписей, она вероятнее всего станет одной из наиболее подписываемых на Change.org на данный момент!
Viačasłaŭ Michajłaŭ создал(а) эту петицию, адресованную Unicode Consortium и

En  Ru

Паважаны Кансорцыум Юнікода,

ужо больш за паўгады народ Беларусі вядзе барацьбы за сваю свабоду і дэмакратыю. Затрыманням і арыштам падвергліся 33 000 грамадзян Беларусі. За кратамі знаходзяцца сотні людзей, 220 з іх ужо прызнаныя палітвязнямі. Некалькі патрыётаў былі забітыя рэжымам Лукашэнкі, некаторыя прапалі без вестак.

Толькі беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі, якіх Еўропа не бачыла з канца Другой сусветнай вайны, рэжыму ўдалося ўтрымацца. Цяпер Лукашэнка робіць больш жорсткімі ўсе магчымыя законы, каб забараніць людзям выказваць сваю незадаволенасць. Рэпрэсіям падвяргаюцца ўсе, хто можа кінуць выклік рэжыму: свабодная прэса, дзеячы культуры, выдаўцы.

Адным з самых жудасных забаронаў з'яўляецца забарона беларускага нацыянальнага сімвала: бел-чырвона-белага сцяга. Пад гэтым сцягам у 1918 годзе наша краіна ўпершыню здабыла незалежнасць. У 1991 годзе гэты сцяг, як сімвал імкнення нашага народа да Незалежнасці, зноў стаў дзяржаўным. Як толькі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, ён вярнуў стары сьцяг БССР, які быў навязаны нашай краіне СССР. Беларусь стала краінай, у якой адрозніваюцца дзяржаўны і нацыянальны сцягі. Пачаўся пераслед прыхільнікаў нацыянальнага сьцягу. Яго было забаронена вывешваць у публічных месцах, браць з сабой на стадыёны.

З пачаткам пратэстаў супраць дыктатуры, нацыянальны сцяг стаў сімвалам барацьбы народа Беларусі за свае правы. Пад гэтым сцягам былі забітыя такія героі новай Беларусі, як Аляксандр Тарайковский і Раман Бандарэнка. Рэжым Лукашэнкі распачаў новы віток барацьбы з нацыянальным сімвалам Беларусі. Нават за вывешаны ў сябе дома сцяг, можна патрапіць за краты. У сваю чаргу, улады старанна развешваюць дзяржаўны сцяг на турмах і аўтазаках.

Зараз надышоў новы віток гістэрыі: Лукашэнка хоча зрабіць гэты сімвал экстрэмісцкім. Гэта значыць, што за яго выкарыстанне будзе пагражаць крымінальны пераслед.

Мы просім Кансорцыум Юнікода падтрымаць народ Беларусі ў яго барацьбе за свае правы і дадаць нацыянальны беларускі сцяг у табліцу кодаў Юнікода. Для беларусаў цяпер важна разумець, што яны не адны ў змаганні з дыктатурай!

Жыве Беларусь!

0 людей подписали. Следующая цель: 75 000
Когда эта петиция соберет 75 000 подписей, она вероятнее всего станет одной из наиболее подписываемых на Change.org на данный момент!