Кампанія Google: дадайце беларускую мову ў Google Ads!

0 людей подписали. Следующая цель: 25 000


English

Шаноўныя сябры!

Давайце разам зробім маленькі крок для больш шырокага ўжывання беларускай мовы ў Беларусі!

Я нядаўна сутыкнуўся з нечаканай праблемай, калі вырашыў скарыстацца Google Ads (Google Рэкламай) для рэкламы свойго сайта ў Беларусі. Google Ads НЕ ХОЧА РЭКЛАМАВАЦЬ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ! Хаця разумее беларускую мову і яе распазнае. Спробу запусціць рэкламу на беларускай мове блакуе: "Неподдерживаемый язык. Запрещены объявления и целевые страницы на языках, которые не поддерживаются языковым таргетингом Google Рекламы". У выніку такой палітыкі Google Ads ніхто не можа запусціць рэкламу на беларускай мове і нават нельга ў рэкламе даць спасылку на старонку сайта на беларускай мове! Тая ж праблема ёсць і з рэкламаваннем відэа на YouTube з дапамогай Google Ads. Спроба вырашыць гэтае пытанне праз службу падтрымкі Google Ads не прынесла станоўчага выніку.

Я лічу, што гэта можна назваць дыскрымінацыяй па моўнай прыкмеце і парушэннем правоў асобы!

Я спадзяюся, што калі мы ўсе разам звернемся з гэтай петыцыяй у кампанію Google, то сітуацыя будзе выпраўленая.

Падтрымайце беларускую мову, падпішыце петыцыю!

_________________________________________________________________

Беларуская версія

Кампанія Google: дадайце беларускую мову ў Google Ads!

Паважаныя ўладальнікі бізнэсу, кіраўнікі і супрацоўнікі кампаніі Google LLC,

мы, беларусы, звяртаемся да вас з гэтай петыцыяй і просім вас не заставацца ў баку ад падзей, якія зараз адбываюцца ў Беларусі!

Народ  Беларусі рашуча змагаецца за сваю свабоду, за магчымасць выбару далейшага шляху развіцця краіны ў дэмакратычным накірунку. Нягледзячы на тое, што ў Беларусі две дзяржаўныя мовы - беларуская і расейская, апошнія 26 гадоў улады Беларусі мэтанакіравана памяньшалі сферы выкарыстання беларускай мовы ў грамадстве, фактычна займаліся русіфікацыяй. Стан беларускай мовы даведзены да крытычнага. Мы не хочам больш з гэтым мірыцца. Дэмакратычная супольнасць Беларусі ўсімі сіламі намагаецца змяніць сітуацыю ў лепшы бок і аднавіць паўнавартаснае функцыянаванне беларускай мовы ў грамадзкім жыцці, у сродках масавай інфармацыі і ў бізнэсе.

На жаль, мы сутыкнуліся з дзвума праблемамі:

1) на беларускай мове немагчыма рэкламаваць бізнэс праз Google Ads, нават забаронена выкарыстоўваць у рэкламе спасылкі для пераходу на беларускамоўныя сайты;

2) для беларускамоўных ролікаў на YouTube вельмі цяжка, а часам немагчыма прайсці мадэрацыю ў платным рэкламным сэрвісе Google Ads.

Сэрвісы YouTube і Google Ads належаць вашай кампаніі. Яны маюць вельмі магутныя магчымасці і спрыяюць свабоднаму распаўсюджванню інфармацыі ў інтэрнэце.

Заклікаем вас, як мага хутчэй далучыць беларускую мову ва ўсе сэрвісы і наладкі ў Google Ads і даць магчымасць, карыстацца беларускай мовай у Google Ads нароўні з іншымі мовамі (ангельскай, расейскай, украінскай і г.д.)!

Гэта для нас сапраўды вельмі важна!

Мы вельмі спадзяемся на вас!

_________________________________________________________________

Русская версия

Компания Google: добавьте белорусский язык в Google Ads!

Уважаемые владельцы бизнеса, руководители и сотрудники компании Google LLC,

мы, беларусы, обращаемся к вам с этой петицией и просим вас не оставаться в стороне от событий, которые сейчас происходят в Беларуси!

Народ  Беларуси решительно борется за свою свободу, за возможность выбора дальнейшего пути развития страны в демократическом направлении. Несмотря на то, что в Беларуси два государственных языка - белорусский и русский, последние 26 лет власти Беларуси целенаправленно сокращали сферы использования белорусского языка в обществе, фактически занимались русификацией. Состояние белорусского языка доведено до критического. Мы не хотим более с этим мириться. Демократическая общественность Беларуси всеми силами старается изменить ситуацию в лучшую сторону и вернуть полноценное функционирование белорусского языка в гражданскую жизнь, в средства массовой информации и в бизнес.

К сожалению, мы столкнулись с двумя проблемами:

1) на белорусском языке невозможно рекламировать бизнес через Google Ads, даже запрещено использовать в рекламе ссылки для перехода на белорусскоязычные сайты;

2) для белорусскоязычных роликов на YouTube трудно, а иногда невозможно пройти модерацию в платном рекламном сервисе Google Ads.

Сервисы YouTube и Google Ads принадлежат вашей компании. Они имеют очень мощные возможности и способствуют свободному распространению информации в интернете.

Призываем вас, как можно быстрее присоединить белорусский язык во все сервисы и настройки в Google Ads и дать возможность, пользоваться белорусским языком в Google Ads наравне с другими языками (английским, русским, украинским и т. д.)!

Это для нас действительно важно!

Мы очень надеемся на вас!