Просім уключыць Уладзімера Мацкевіча ў Каардынацыйную раду па перадачы ўлады

Петиция закрыта

Эта петиция собрала 832 подписанта

Проблема

Мы просім уключыць Уладзімера Мацкевіча ў Каардынацыйную раду па перадачы ўлады ў Беларусі.

Мы давяраем Уладзімеру Мацкевічу таму, што ён мыслячы чалавек, які на працягу дзесяцігоддзяў робіць вялізную інтэлектуальную працу над тым, каб вывесці Беларусь са стану палітычнага, сацыяльнага і культурнага заняпаду і стагнацыі.

Мы давяраем Уладзімеру Мацкевічу таму, што ён прынцыповы чалавек, які паслядоўна і рашуча адстойвае каштоўнасці свабоды і Радзімы. Уладзімер Мацкевіч, заснаваўшы разам з паплечнікамі Лятучы Ўніверсітэт, зрабіў і працягвае рабіць агромністы ўнёсак у развіццё грамадзянскае супольнасці Беларусі.

Мы ўпэўненыя, што Ўладзімер Мацкевіч не пераследуе аніякіх асабістых палітычных амбіцый і любіць Беларусь, і таму будзе бескампрамісна адстойваць волю і інтарэсы беларускага народа і ніколі не здрадзіць яму.

avatar of the starter
Яна МарчукАвтор петиции

Адресаты петиции

Штаб кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай
юрыст штаба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Максім Знак
давераная асоба Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова

Новости этой петиции