27 ago 2025

Сябры!

22 жніўня адбылася нашая сутрэча з кметам, спадаром Іліевым, на якой мы абмеркавалі перспектывы іменавання. На сустрэчы я быў з раздрукоўкай нашай петыцыі, а таксама з артыкулам пра Алеся Пушкіна.

Скажу так - па шэрагу прычын, непасрэдна іменавання не будзе, нажаль. Прычым, як ні дзіўна, але выглядае адмова цалкам лагічнай у існуючых абставінах, але гэта ніяк не звязана са стаўленнем самаго кмета да беларусаў і іх падтрымкі, якая выразна чыталася падчас размовы. Прыемна здзівіла і тое, што спадар Іліеў выдатна ведаў, аб кім ідзе гаворка, і падрыхтаваўся да сустрэчы, таму артыкул нават не спатрэбіўся.

Але! Ідэя правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных нашай беларускай бядзе, была безумоўна падтрыманая, і нават было прапанавана вельмі цікавае і ўтульнае месца для гэтага.

Таму лічыць паразай адмову непасрэдна па тэме петыцыі адмаўляюся, з чым усіх і віншую.

Жыве Беларусь!

Copiar enlace
WhatsApp
Facebook
X
Email