Петиция закрыта

Неабходна захаваць транслітарацыю геаграфічных назваў з беларускай мовы.

Эта петиция собрала 721 подписант


Адмова ад атрыбутаў тытульнай мовы нашае дзяржавы - надзвычай буйны крок у бок забыцця агульнабеларускіх гістарычна-культурных каштоўнасцяў. Нельга вось так, чынавенскім вузкім колам, без шырокага грамадзянскага абмеркавання, скасаваць у міжнародным уяўленні, бадай, самае адметнае, што захавала нам у спадчыну родная зямля - нашы геаграфічныя тапонімы ў іх натуральным напісанні і гучанні. Пасля гэтага наступным крокам будзе змяніць нашы імёны і прозвішчы ў пашпартах, каб каму-некаму с замежных грамадзян іх было фанетычна больш зручна чытаць? А чаму забываем пра тое, што зручна МЕНАВІТА беларусу? Мы, грамадзяне Беларусі, шматтысячным хорам звяртаемся да Вас: НЕАБХОДНА ЗАХАВАЦЬ ТРАНСЛІТАРАЦЫЮ ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАЎ, СТАНЦЫЙ МЕТРО МІНСКАГА МЕТРАПАЛІТЭНА З БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што існуючая сістэма транслітарацыі прайшла грунтоўную навуковую праверку на Радзіме і атрымала падтрымку міжнароднай навуковай супольнасці.



Cегодня Крышнёў рассчитывает на вас

Крышнёў Юрый нуждается в вашей помощи с петицией «Старшыня Мінгарвыканкама: Неабходна захаваць транслітарацыю геаграфічных назваў з беларускай мовы.». Крышнёў и 720 участников этой кампании рассчитывают на вас сегодня.