Узнагародзіць казла з Дубровенскага раёна ордэнам "За ўмацаванне міру і дружбы"!

0 людей подписали. Следующая цель: 100


Нядаўна ў Дубровенскім раёне казёл дапамог міліцыі - дзякуючы жывёле знайшлі абрэз паляўнічай стрэльбы з патронамі: https://euroradio.by/u-dubrovenskim-rayone-kazyol-dapamog-u-rassledavanni-milicyi Гэткі подзвіг заслугоўвае адмысловай узнагароды; на нашу думку, ёй можа быць ордэн "За ўмацаванне міру і дружбы". Як сказана тут - http://president.gov.by/ru/ordena-respubliki-belarus - "Орден «За укрепление мира и дружбы» является высшим выражением признания заслуг иностранных граждан и лиц без гражданства". У казла няма пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або замежнай дзяржавы, таму яго дапушчальна прыраўняць да асобы без грамадзянства.

Названы ордэн выдаецца, сярод іншага, за "активную миротворческую деятельность... и проведение значимых гуманитарных мероприятий на благо человечества, единения и согласия в мировом сообществе". Дапамога ў канфіскацыі зброі, безумоўна, адносіцца да актыўнай міратворчай дзейнасці. Паколькі гэтая дзейнасць мела месца ў прыгранічным раёне Беларусі, разумна дапусціць, што яна паслужыла дасягненню згоды ў сусветнай супольнасці, бо зброя магла быць знойдзена і скарыстана ворагамі нашай дзяржаўнасці.

Казлу - ордэн!