Дапамажыце беларускім студэнтам аднавіцца ва ўніверсітэтах

Проблема

Русский/English/Deutsch/Беларуская

У Беларусі доўгая і сумная гісторыя адлічэння студэнтаў з універсітэтаў з-за іх грамадска-палітычнай актыўнасці. Я, Пётр Маркелаў, ведаю, што гэта значыць.

Мяне адлічылі ў 2015 годзе, пасля таго, як я балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Афіцыйнай прычынай выключэння былі пропускі заняткаў — але насамрэч мяне пакаралі за грамадзянскую пазіцыю. Я аднавіўся ва ўніверсітэт на наступны год каб працягнуць навучанне, але быў адлічаны за маю дзейнасць другі раз.

У Беларусі, краіне-суседзе ЕЗ, вельмі складана развіваць у студэнтаў палітычнае меркаванне або ўцягнутасць у сацыяльныя працэсы. Пашырэнне актыўнасці за межы вучобы можа паставіць кропку ў працэсе твайго навучання.

Мой выпадак не адзіны. Нядаўна я стаў сведкам некалькіх выпадкаў выключэння студэнтаў з універсітэтаў. У лютым і сакавіку 2017 шмат людзей далучылася да нацыянальных пратэстаў супраць прэзідэнцкага дэкрэту №3, які вымушае беспрацоўных людзей выплочваць дадатковы падатак. За чатыры тыдні больш за 1000 пратэстоўцаў, журналістаў, паліычных і грамадскіх атывістаў былі затрыманыя па ўсёй Беларусі. Сярод іх было шмат студэнтаў. Іх саджалі ў турмы, а потым адлічвалі. 

Адміністрацыя універсітэтаў выдумляе нагоды як прычыны для адлічэння, напрыклад, пропускі заняткаў, няздачы экзаменаў ці адміністратыўныя правапарушэнні. Але нагоду можна знайсці заўсёды. Яны выбарча прымяняюць строгія ўніверсітэцкія правілы і дыскрымінуюць палітычна актыўных студэнтаў — тых, хто ўдзельнічае ў акцыях пратэсту ці дзейнасці грамадскай арганізацыі.

Акрамя мяне за апошнія два гады з розных універсітэтаў краіны адлічылі Дар’ю Якуш, Глеба Вайкуля, Юрася Лукашэвіча, Крысціяна Шынкевіча, Арцёма Кавалёва, Алену Кісель, Настассю Пілюгіну, Алену Дзянішчыц, Вячаслава Панасюка, Марыю Рабкову, Ігара Неліповіча, Мікалая Логвінава і інш. Шмат з іх вучыліся ў БДУ — самым вялікім універсітэце ў Беларусі. 

Я заклікаю беларускае Міністэрства адукацыі і рэктароў усіх беларускіх ВНУ:

  • неадкладна і без умоў аднавіць усіх адлічаных студэнтаў, пералічаных вышэй;
  • спыніць адлічэнні студэнтаў за іх актыўнасць у палітычных і грамадскіх арганізацыях;
  • гарантаваць студэнтам права на свабоду выказвання меркавання і права на мірныя сходы.

"Дамо рэпрэсіям урок" гэта супольная кампанія Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, Праваабарончага цэнтра "Вясна" і нямецка-швейцарскай арганізацыі "Libereco"

avatar of the starter
Piotr MarkielauАвтор петицииЖыве Беларусь!
Эта петиция собрала 270 подписантов

Петиция закрыта

Эта петиция собрала 270 подписантов

Расскажите о петиции

Адресаты петиции

Ігар Карпенка
Ігар Карпенка
Міністр адукацыі
Сяргей Абламейка
Сяргей Абламейка
Рэктар БДУ
Аляксандр Жук
Аляксандр Жук
БДПУ
Анатоль Сікорскі
Анатоль Сікорскі
БДМУ
Ганна Сэндэр
Ганна Сэндэр
БДУ ім. Пушкіна
Новости этой петиции

Поделиться этой петицией

Петиция создана 8 июня 2017 г.