
7 лютага каля ўрада Польшчы адбыўся чарговы пікет з патрабаваннем выставіць ультыматум Лукашэнку. Моцны вецер і праліўны ледзяны дождж не сталі перашкодай для ўдзельнікаў акцыі. Маральны абавязак свабоднага свету — вызваліць людзей, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. У канцылярыю ўрада на імя прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска перададзены зварот удзельнікаў акцыі. Прапануецца: 1. Вылучыць ультыматум Лукашэнку вызваліць усіх палітычных зняволеных, у адваротным выпадку ўсе грузаперавозкі з Беларусі ў краіны Еўразвязу павінны быць заблакаваныя. 2. Прыняць неадкладныя і вычарпальныя меры па забеспячэнні бяспекі заложнікаў і, пры неабходнасці, арганізаваць іх эвакуацыю ў бяспечныя краіны. 3. Перагледзець пытанне аб адкрыцці межаў для людзей, напрыклад, чыгуначных зносін і аблегчыць працэдуру атрымання польскіх віз. Наступная акцыя плануецца 26 лютага. Запрашаем беларусаў Варшавы і іншых гарадоў падключацца да арганізацыі акцый па месцы пражывання. Голас кожнага мае значэнне!
https://t.me/democraticBLR/56