З Днём Волі, шаноўныя Беларусы!


З Днём Волі, шаноўныя суайчыннікі, шаноўныя Беларусы!
Зычу волі кожнаму беларусу, які зараз знаходзіцца за кратамі, які галадае ці рэжа сабе вены ў знак пратэсту супраць здзекаў і катаванняў.
Зычу волі кожнаму беларусу, які працягвае барацьбу за свае правы і лёс, нягледзячы на ператрусы, арышты, суткі, штрафы і запалохванне.
Волі кожнаму палітвязню, волі кожнаму беларусу!
Жыве Беларусь!
***
Прамова Ціханоўскай на Дзень Волі
***
Дваццаць пятага сакавіка —
Годны дзень
Беларускай дзяржавы.
Веснаплынных вятроў талака
Пыл з кароны атрэсла іржавы.
Шматавалі нас досыць арлы
І з адной, і з дзвюма галавамі.
Мы не з нейкай бязроднай імглы,
Нас вякі як сваіх
Гадавалі.
Мы — ратаі святла,
Крывічы,
Верхачы неўміруючай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цвярдое далоні.
Лучыць нашыя мары рака
Бел-чырвона-белага сцяга.
Дваццаць пятага сакавіка —
Наша свята,
Пароль
І прысяга!
(c) Рыгор Барадулін