Спыніць катаванні палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

Проблема

ПК-9 (г. Горкі)– гэта папраўчая калонія ці катавальня?

(адкрыты зварот грамадзянаў  Рэспублікі Беларусь)

            Грамадству стала вядома, што ў горацкай калоніі  № 9,  якой  зараз кіруе палкоўнік   Лапатка А.А. палітычны вязень  Жамчужны Міхаіл Ігаравіч падвяргаецца  жорсткаму , бесчалавечнаму,  зневажаючаму    годнасць  абыходжанню, катаванням.

           У сістэме ДВП РБ падтрымліваецца і шырока выкарыстоўваецца адміністрацыямі папраўчых устаноў сістэма няпісаных правілаў і нормаў паводзін - “воровской закон” у адпаведнасці з якім кожнаму  асуджанаму прывойваецца  пэўны статус. Ніжэйшы статус - гэта так званыя "апушчаныя", людзі, якія ператвораныя ў рабоў, пазбаўленыя ўсіх правоў, якія выконваюць самую брудную  працу.       

    Пасля пераводу Міхаіла Жамчужнага  ў   калонію ПК-9   у Горках, адміністрацыяй ПК-9 была   зроблена  спроба   змясціць  Міхаіла  у  атрад нумар 13, дзе, як вядома ад былых зняволеных, знаходзяцца  вязні , маючыя нізкі  крымінальны статус, што па “крымінальных законах” у турме   падобна смерці.  Міхаіл адмовіўся   і  за непадпарадкаванне яго адправілі  ў ШІЗА.  Пасля адсідкі тэрміна яму ізноў далі  загад  ісці  ў той самы атрад,  ізноў адмовіўся – ізноў  ШІЗА  , і ізноў, і так 14 разоў . Агулам  з пачатку жніўня Михаіл Жамчужны  правёў у ШІЗА   каля 100 сутак.   6 студзеня 2018 Міхаіл Жамчужны быў  пераведзены на адзін месяц у памяшкане камернага тыпу(ПКТ).  Акрамя  ўсяго, лісты, якія Міхаілу  прыйшлі  з волі  падчас яго знаходжання ў ШІЗА, супрацоўнікі ПК-9  аддалі  без капэртаў , то бок без адваротных адрасоў  , тым самым   груба, цынічна парушыўшы правы зняволенага .       Горацкая калонія ПК-9 даўно мае дурную славу самай страшнай калоніі, у якой аказваецца бязмежны ціск на асуджаных. У апошнія гады калонія  выкарыстоўвалася  і як спосаб ціску на палітычных вязняў: там адбывалі свой тэрмін зняволення  Зміцер Дашкевіч, Васіль Парфянкоў, Мікалай Дзядок, Аляксей Мілюкоў да якіх таксама былі ужытыя спробы падобных катаванняў “статусамі”. Журналіст, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок,  сведчыць: ” Па-першае, адміністрацыя ПК-9  цісне на ўсіх зэкаў, а на палітычных – асабліва. Па-другое, для ціску актыўна выкарыстоўваюць касту блатных і нефармальныя турэмныя законы – „паняцці”. І апошняе – адміністрацыя не выпускае скаргі з калоніі, часта не пускае адваката ці абмяжоўвае час сустрэчы з ім, і вядзе сябе паказальна нахабна, дэманструючы, што нічога не баіцца “. Лідэр палітычнай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч  сведчыць:  “ Адміністрацыя калоніі выкарыстоўвае крымінальныя статусы для ціску на непажаданых . Зняволеныя, якія маюць доўгія тэрміны, ідуць на супрацоўніцтва з адміністрацыяй, а начальства калоніі дае ім санкцыю на прымусовы перавод вязня у так званы нізкі статус, ў статус "апушчаных".

    Мы, падпісанты  гэтага звароту, лічым, што адміністрацыя ПК-9 , ужываючы супраць зняволенага Жамчужнага Міхаіла катаванні, жорсткія, бесчалавечныя, зневажаючыя годнасць  метады абыходжання , парушае як законы Рэспублікі Беларусь,  так і міжнародныя дамовы .

   Мы задаем патынне усім  адрасатам гэтага звароту:” ПК-9 – гэта папраўчая калонія ці катавальня? Пенітэнцыярная сістэма   падпарадкоўвываецца  законам Рэспублікі  Беларусь ці  жыве  па “крымінальных законах “?

   Падобныя катаванні “статусамі” адбываюцца і  ў  іншых калоніях Беларусі. Гэтаму ёсць сведчанні 

     Мы патрабуем  ад міністра унутраных спраў Шуневіча І.А. :

-          Неадкладна навесці парадак у калоніях, турмах  Рэспублікі Беларусь, у тым ліку у ПК-9, выключыць   выкарыстанне паняццяў і статусаў  «воровскога свету » для арганізацыі  дзейнасці папраўчых устаноў пеніцытарнай сістэмы Рэспублікі Беларусь;

-       Спыніць катаванні людзей  у турмах, калоніях ;

-         Прыцягнуць  вінаватых  у  катаванях “статусамі”  да адказнасці.

     Нагадваем вам,  Шуневіч І.А.,  Канюк А.У , Лапатка А.А  , што ўсе незаконныя дзеянні ў адносінах да зняволеных - гэта адказнасць дзяржавы (незалежна ад таго, чыім рукамі гэта робіцца: самой адміністрацыі, або рукамі  зняволеных), то бок гэта ваша адказнасць. Напамінаем вам , што вы  служыце Закону, а  Галоўны Закон нашай краіны Беларусь - Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь , дзе запісана(арт.25):

“Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасцi абыходжанню цi пакаранню”.

У выпадку вашай няздольнасці змяніць сітуацыю,  навесці парадак у пенітэнцыярнай сістэме Рэспублікі Беларусь прапануем вам сыйсці ў адстаўку, каб  далей не ганьбіць гонар  беларускага афіцэра.                                                                                                                                                         16.01.2018

  Форум “Свабоду палітвязням Беларусі” 

avatar of the starter
Форум "Свабоду Палітвязням Беларусі"Автор петиции
Эта петиция собрала 390 подписантов

Адресаты петиции

Шуневічу І.А.
Шуневічу І.А.
Міністру ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Начальніку ДВП
Начальніку ДВП
Дэпартамент выканання пакаранняў Рэспублікі Беларусь
Канюку А.У.
Канюку А.У.
Лапатка А.А.
Лапатка А.А.

Новости этой петиции

Поделиться этой петицией

Петиция создана 18 января 2018 г.