Подтвержденная победа

СПЫНІЦЕ ЗНІШЧЭННЕ СТАРЫХ МОГІЛАК РАКАВА ХІХ СТ.

Эта петиция выиграла с 100 подписантами!


30 лістапада 2013 г. быў выяўлены наступны факт: паводле паведамленняў мясцовых жыхароў на тэрыторыі Старых праваслаўных могілак у Ракаве, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (“Комплекс старых праваслаўных могілак ХІХ ст.” (а/г Ракаў, Мінская вобласць)), закрытых для пахаванняў, праводзяцца новыя пахаванні памерлых.

Мясцовыя жыхары Ракава адзначаюць, што баяцца за магілы сваякоў, бо некаторыя старыя надгробкі ужо вывезеныя на агульны ракаўскі сметнік, прычым аб гэтым самім людям ніяк не паведамлялася.

 Пры аглядзе на месцы былі сапраўды выяўленыя новыя пахаванні (з 2007 па 2012 год) на тэрыторыі старых могілак, а менавіта, за і каля старой брамы (датуецца ХІХ ст.) на месцы, дзе раней былі старыя надмагіллі. Пры апытанні людзей было высветлена, што вываз надмагілляў адбываўся, хутчэй за ўсё, уначы. Патрэбны дазвол ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на такія работы нікому не прад’яўляўся, дазвол на перапахаванне ў бліжэйшых родзічаў не быў узяты. На могілках адсутнічае шыльда, якая сведчыць аб тым, што дадзеная гісторыка-культурная каштоўнасць ахоўваецца дзяржавай.

Такім чынам, маюцца ўсе падставы казаць пра здзейсненае парушэнне арт. 28, 45 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 г. № 98-З “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” і патэнцыйную магчымасць працягу супрацьзаконных дзеянняў на вышэйзгаданай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 Кароткая даведка:

Комплекс старых праваслаўных могілак ХІХ ст. ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь:

Шыфр 612Д000131, катэгорыя 2, в. Ракаў, на ўсходняй ускраіне вёскі, пры ўездзе з г. Мінска, пратакол Навукова-метадычнай Рады № 108 ад 26.04.2005 і пратакол Савета Міністра Рэспублікі Беларусь № 578 ад 14.05.2007.

На могілках знаходзяцца выдатныя ўзоры хрысціянскіх пахаванняў, рэшткі капліцы, унікальныя гістарычныя некрапалістычныя аб’екты, паводле якіх можна прасачыць беларускія пахавальныя традыцыі з ХІХ па першую палову ХХ ст.ст.

 Сама тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці “Комплекс старых праваслаўных могілак ХІХ ст.” на сённяшні момант занядбаная.

 Побач з тэрыторыяй могілак маюцца свабодныя зямельныя надзелы, якія могуць быць скарыстаныя для размяшчэння дзеючых могілак з улікам санітарных і іншых нормаў і патрабаванняў.

 ПРОСІМ:

 1. Правесці праверку па факце пашкоджання гісторыка-культурнай каштоўнасці “Комплекс старых праваслаўных могілак ХІХ ст.”;

2. У трохдзённы тэрмін з моманту пацвярджэння факту правапарушэння выдаць юрыдычным і (або) фізічным асобам, абавязковыя для выканання пісьмовыя прадпісанні аб неабходнасці перапынення супрацьзаконных дзеянняў ў адпаведнасці з п. 2 арт. 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 г. № 98-З “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, п. 2 арт. 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2007 г. № 220-З "Аб пракуратуры Рэспублікі Белаурсь";

3. Прыцягнуць вінаватых у дадзеным правапарушэнні асобаў да адказнасці ў адпаведнасці з арт. 48 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 г. № 98-З “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, гл. 19 “Адміністрацыйныя правапарушэнні ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

4. Абавязаць вінаватых асобаў прыняць меры па кампенсацыі прынесенай гісторыка-культурнай каштоўнасці шкоды, як тое: павяртаць звезеныя надгробкі на іх ранейшыя месцы і выканаць уласным коштам добраўпарадкаване тэрыторыі згаданай гісторыка-культурнай каштоўнасці;

 5. Спрыяць ў справе выдзялення і юрыдычнага замацавання тэрыторыі для новых пахаванняў у а/г Ракаў па-за межамі вышэйзгаданай гісторыка-культурнай каштоўнасці.



Cегодня Вольга рассчитывает на вас

Вольга Сямашка нуждается в вашей помощи с петицией «Пракуратура Мінскай вобласці, Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт: СПЫНІЦЕ ЗНІШЧЭННЕ СТАРЫХ МОГІЛАК РАКАВА ХІХ СТ.». Вольга и 99 участников этой кампании рассчитывают на вас сегодня.