Не кранайце гімназіі!

0 людей подписали. Следующая цель: 1 000


Не кранайце гімназіі!

Гэтыя навучальныя ўстановы пачалі з’яўляцца ў складаныя 1990-я гады. Гэта было новым і мудрым рашэннем для краіны, якая набывала самастойнасць і мела патрэбу ў свежых маладых светлых галовах і мазгах. Гэта было рашэнне разнастаіць тыпы і віды навучальных устаноў, даць мажліваць здольным і зацікаўленым дзецям праявіць сябе лепей і паўней, настаўнікам даць больш, чым атрымлівалася ў звычайнай школе, гэта дало мажлівасць выбару нарэшце! Дзесяцігоддзямі развіваліся гімназіі. Так, іх падкасіла рашэнне 2008 года аб скасаванні профіляў, але праз сістэму факультатываў, гурткоў і дадатковых заняткаў гімназіі знаходзілі магчымасці трымаць годны ўзровень.

Рашэнне аб скасаванні гімназій да 10 класа і адмене ўступных экзаменаў у сярэднія класы павольна, але слушна знішчыць гімназіі як асобны від навучальных устаноў. Пазбавіць дзяцей і бацькоў выбару. Пазбавіць магчымасці больш здольным і зацікаўленым дзецям рэалізоўваць сябе ў поўным аб’еме. Досвед замежных краін паказвае, што роўныя магчымасці – гэта не аднолькавасць, а права выбару для любога!

Уступныя экзамены – гэта не толькі мажлівасць адбору больш здольных, працавітых і зацікаўленых, а перадусім мажлівасць любому дзіцяці, якому не пашанцавала жыць у “правільным” доме, паступіць і вучыцца ў навучальнай ўстанове, якая будзе спрыяць больш поўнаму развіццю яго здольнасцяў. Сістэма прапіскі для гімназій – гэта зло і цвік у іх труну. Нельга прымаць у гімназіі дзяцей паводле прапіскі, а не здольнасцяў і жадання вучыцца!

Так, існая сістэма ўступных экзаменаў мае ўдасканальвацца. Відавочныя перакосы, калі ў адну гімназію не паступаюць дзеці з 55 баламі, а ў іншую прымаюць усіх, хто падаў дакументы, незалежна ад балаў, хай іх нават меней за 45. То чаму б не паглядзець у гэты бок? Чаму не падумаць над сістэмай экзаменаў? Увесці мінімальны бал, увесці 100-бальную сістэму ацэньвання, крыху ўскладніць і разнастаіць заданні, а не рабіць іх настолькі аднатыповымі. Калі ў чалавека баліць рука, яе лечаць, а не адрубаюць! Чаму з гімназіямі і ўступнымі экзаменамі іначай?

Пакіньце гімназіі, дазвольце ім профілі. Дазвольце профілі школам! Адкрыйце спецыялізаваныя класы. Гэта зніме напружанне з гімназій і накал страсцей вакол уступнай кампаніі ў іх, але захавае разнастайнасць і выбар, тое, што і ёсць асноўным прынцыпам роўных мажлівасцяў. Прыслухайцеся да меркаванняў бацькоў, дзяцей, спецыялістаў! Паглядзіце на гімназістаў, хіба яны падобныя на няшчасных дзяцей пасля стрэсу?

Спадзяемся, што голас розума пераможа. І што міністэрства адукацыі знойдзе шляхі захаваць гімназіі як від навучальных устаноў і ўдасканаліць сістэму паступлення туды ў сярэднія класы. Спадзяемся, што ў дзяцей не аднімуць мажлівасць вучыцца ў цікавым для сябе месцы з прычыны “няправільнай” прапіскі.



Cегодня Форумы semeistvo.by рассчитывает на вас

Форумы semeistvo.by нуждается в вашей поддержке петиции «Не кранайце гімназіі!». Форумы semeistvo.by и 943 участника этой кампании рассчитывают на вас сегодня.