Петиция закрыта

Не - бязмежжу і беспакаранасці праваахоўных органаў Беларусі

Эта петиция собрала 4 738 подписантов


   Міністру ўнутраных спраў

   Рэспублікі Беларусь

   Шуневічу І.А.

                                                                                                               

      Адкрыты зварот

Як вынікае з закона Рэспублікі Беларусь "Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (прыняты Палатай прадстаўнікоў 27 чэрвеня 2007 года), галоўнымі  задачамі органаў унутраных спраў з'яўляюцца ў тым ліку:

  -Абарона жыцця, здароўя, гонару, годнасці, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь,

 -ахова грамадскага парадку і забеспячэнне грамадскай бяспекі;

 -Арганізацыя выканання і адбывання пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, адміністрацыйных спагнанняў у адпаведнасці з кампетэнцыяй органаў унутраных спраў;

  Дзейнасць органаў унутраных спраў ажыццяўляецца па прынцыпах: законнасці; павагі і захавання правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян; гуманізму ...

 Калі б супрацоўнікі органаў унутраных спраў падпарадкоўваліся  закону, то яны былі б прыкладам для грамадзян Рэспублікі Беларусь і сапраўднымі абаронцамі іх Канстытуцыйных правоў і свабод.

 Але апошнім часам беларускае грамадства кожны дзень бударажаць, шакіруюць  навіны аб злачынствах, якія здзяйсняюцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, аб недастойных паводзінах суспрацоўнікаў, пра гвалт над грамадзянамі, над падлеткамі, дзецьмі, аб беззаконнасці ў турмах, калоніях, ....:

 - Больш за два тыдні ў  сценах следчага ізалятару № 7 у Брэсце трымае бестэрміновую сухую галадоўку фермер з Маларыты Мікалай Бяльчук. Радыкальны захад стаўся пратэстам супраць гвалту і прыніжэнняў, якія, са словаў арыштаванага, ён зазнаў ад міліцыянераў і працаўнікоў СІЗА.

 - 7.11.2016 жорстка збіты пры затрыманні і падвергнуты здзекам, катаванням супрацоўнікамі АМАПа Зміцер Дашкевіч,

 -  тэлэканал «Белсат» паведамляе, што 12 ліпеня 2016 у Століне інспектар РАУС збіў 9-гадовага школьніка. Інспектар працягвае працаваць у міліцыі. А  Улада Палхоўскага паставілі на ўлік у камісіі па справах непаўнагадовых;

 - летам  2016 супрацоўнікі мінскага АМАП пры затрыманні збілі двух непаўнагадовых,  пасля памачыліся аднаму з  падлеткаў  на галаву і пагражалі сэксуальнай расправай. А потым падлеткаў абвінавацілі ў тым, што гэта яны ў аўтазаку ўжывалі сілу ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАП;

 -4 жніўня 2016 каля васьмі гадзін раніцы ў кватэру лекара-педыятра з Мінска Дзмітрыя Серады ўварваліся невядомыя ў масках. Без званкоў і тлумачэнняў яны сталі выбіваць ўваходныя дзверы, а таксама спусціліся з даху і разбілі шкло гаўбечнай дзверы, збілі гаспадара, спалохалі дзіця і цяжарную жонку. Да гэтага часу ніхто з супрацоўнікаў міліцыі не панёс пакарання;

 -28 Красавіка 2016 на ст.м. Пятроўшчына, на падставе таго, што «бамжам нельга знаходзіцца на тэрыторыі метрапалітэна, тым больш з сабакам», супрацоўнік міліцыі збіў чалавека і ўдарыў некалькі разоў яго сабаку;

 - у канцы сакавіка 2016 года Ігар Барбашынскі і яго брат Іван былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі па дарозе дадому. Мужчын абвінавацілі ў знаходжанні ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы і даставілі ў выцвярэзнік.На наступны дзень мужчын адвезлі ў паліклініку, дзе ў іх былі зафіксаваныя пераломы рэбраў і шматлікія гематомы. Мужчыны напісалі заяву ў Слуцкі РАУС аб збіцці іх міліцыянерамі. Пазней высветлілася, што супраць братоў распачата крымінальная справа за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Праз два месяцы браты Барбашынскія былі затрыманыя і змешчаныя ў следчы ізалятар горада Жодзіна.20 верасня ў турме №8 у Жодзіна  памёр 37-гадовы жыхар Слуцка Ігар Барбашынскі. Родныя абвінавачваюць у яго смерці міліцыянераў.

 - 16.11.2016 падчас перапынку Іван Барбашынскі распавядае: «У Жодзінскім СIЗА людзі валяюцца па падвалах без прытомнасьці. Усе, хто там знаходзіцца, — у небясьпецы».

 - 5 студзеня 2016 20-гадовы жыхар Салігорска Ягор Пратасеня  у знак пратэсту супраць «гестапаўскіх метадаў», якія ў дачыненні да яго ўжывалі супрацоўнікі Следчага камітэта і ўпраўлення па наркакантролі павесіўся ў Жодзінскай турме.

 - 15.10.2015   у Мінску быў затрыманы праваахоўнымі органамі, збіты, а затым аштрафаваны судом блогер Віктар Нікіценка.

 -  Журналіст Павел Дабравольскі, збіты ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы. Шэсць супрацоўнікаў АМАП павалілі яго на падлогу і білі кулакамі і нагамі на працягу 20 хвілін.

 -  29 красавіка 2016  ўдзельнік  велапрабегу "Крытычная маса" Дзмітрый Паліенка  затрыманы з прымяненнем сілы супрацоўнікамі ДАІ. Хлопец  быў абвінавачаны ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Супрацоўнікі ДАІ не панеслі ніякага пакарання. Хлопец пакараны.

 -17 жніўня 2016 32-х гадовага Аляксандра Дзядкова з Бабруйска міліцыянеры  павезлі ў Жлобін, пратрымалі  ў РАУСе больш за палову сутак, пры гэтым мужчыну білі, заломлівалі рукі, пагражалі, прымушаючы напісаць "яўку з павіннай", не тлумачачы, у чым яго вінавацяць. Пасля яго проста выкінулі на вуліцу. Ніхто з міліцыянераў не пакараны.

 - 3.05.2016 перад матчам першай лігі чэмпіянату краіны «Баранавічы» - «Днепр» здарыўся скандальны інцыдэнт. Як відаць на аматарскім відэа, выкладзеным у Інтэрнэце, амапаўцы паклалі фанатаў тварам у зямлю. І нават калі тыя не аказвалі супраціву, сілавікі наносілі ўдары рукамі і нагамі, кідалі юнакоў на зямлю. Пасля ўсіх павезлі ў РАУС і прымусілі падпісаць паперу, маўляў, вы не маеце прэтэнзій да дзеянняў міліцыі. Падпісалі ўсе, акрамя аднаго: яму адбілі ключыцу, і ён не мог варушыць правай рукой ;

 - 14.10.2016 Бабруйскі АМАП жорстка збіў заўзятараў ФК «Гомель»;

 -20.12.2015 студэнту Канстанціну Ахроменка міліцыянеры зламалі нос і нагу за тое, што ён размаўляў па-беларуску.

 Гэтыя некалькі эпізодаў за 2016 год– макушка айсберга, малая доля тых злачынстваў за якімі стаяць супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Неабгрунтаваная агрэсія, грубасць, распуста, уседазволенасць, беспакаранасць робяць супрацоўнікаў унутраных спраў сацыяльна небяспечнымі для грамадства.

 Мы задаем Вам, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, міністру, на якім ляжыць уся адказнасць за дзеянні падначаленых, пытанне: "Вы і Ваша міністэрства абвясцілі вайну беларускаму народу?  Чаму вашы супрацоўнікі масава парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян, падвяргаюць іх катаванням, здзекванням, чаму іх дзеянні застаюцца беспакаранымі? Калі ўжо скончыцца гэтае бязмежжа ?

Мы патрабуем:

-неадкладна навесці парадак у органах унутраных спраў, правесці праверку ўсіх супрацоўнікаў на адпаведнасць сваім пасадам,  абавязкова праверыць псіхічнае здароўе супрацоўнікаў МУС, правесці праверку на дэтэктары ілжы ўсіх  без выключэння супрацоўнікаў РАУСаў,  АМАП, ДВП  на дачыненне да  злачынстваў супраць грамадзян Рэспублікі Беларусь і  прыцягнуць да адказнасці тых, якія маюць дачыненне да гібелі, збіцця, знявагі  людзей.

-  навесці парадак у турмах, спыніць здзекі над  арыштаванымі, асуджанымі ..

 - звольніць з пасады кіраўніка МУС  па грамадскай бяспеке, кіраўніка  ГУУС Менгарвыканкама, яго намесніка па грамадскай  бяспеке, начальніка менскага АМАПа, начальніка ДВП, якія не выконваюць свае абавязкі.

 - выключыць з функцый так званых «атрадаў міліцыі адмысловага прызначэння» (АМАП)  функцыі забеспячэння правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыбраць АМАП з нашых мірных вуліц, ці ўвогуле скасаваць АМАП. У нас дастаткова супрацоўнікаў міліцыі для прафесійнага забеспячэння правапарадку.

 -стварыць пры МУС Грамадскі Савет (Камітэт), куды б нароўні з прадстаўнікамі МУС увайшлі б прадстаўнікі беларускага грамадства, праваабаронцы, для разгляду ўсіх канфліктаў, фігурантамі якіх з'яўляюцца супрацоўнікі МУС.

-як мага хутчэй правесці рэформу органаў унутраных спраў з шырокім абмеркаваннем у  СМІ.

 Калі Вы, Шуневіч Ігар Анатольевіч, не кантралюеце сітуацыю, не спраўляецеся з пастаўленымі перад Вамі задачамі ці не ведаеце, як іх вырашыць, то Вы, як афіцэр, які мае гонар і годнасць, павінны падаць у адстаўку.

 



Cегодня Форум рассчитывает на вас

Форум Свабоду палітвязням Беларусі нуждается в вашей помощи с петицией «Міністру унутраных спраў Шуневічу І.А. Не - бязмежжу і беспакаранасці праваахоўных ворганаў Беларусі». Форум и 4 737 участников этой кампании рассчитывают на вас сегодня.