Мы супраць гандлю Елізавецінскага манастыра ў Польшчы!

Проблема
Яшчэ ў пачатку лістапада, на Вольскіх праваслаўных могілках у Варшаве, сябрамі РУХа былі заўважаны прадстаўнікі менскага Свята-Елізавецінскага манастыра. Каля галоўнага ўвахода стаяў іх намёт, дзе манахіні і супрацоўніцы гандлявалі рознымі царкоўнымі рэчамі. Усё было б добра, чынна і благагавейна, калі б не вялікі нюанс у выглядзе асобы сьвятара Андрэя Лемяшонка, які зьяўляецца ідэйнейшым адэптам "русского мира". Пры гэтым, хоць і Елізавецінская абіцель жаночая і ў яе дэ-юрэ ёсьць ігуменья-настаяцельніца, але менавіта той самы Андрэй Лемяшонак, зьяўляючыся духаўніком манастыра, дэ-факта ўвасабляе там рэяльную ўладу. Кажучы больш, там усталяваўся сапраўдны культ яго асобы. Карыстаючыся гэтым, ён словам і справай прадвігае свае погляды на шырокую аўдыторыю. Выказваньні гэтага "сьвятара" паўны расейскага шавінізму, нянавісьці да захаду, падтрымкі рэжамаў Пуціна і Лукашэнкі, а пад яго ідэйным правадырствам у манастыры ладзяцца шматлікія мерапрыемствы і праекты ў духу "русского мира". Для прыкладу возьмем толькі самае апошняе. У абіцелі актыўна праводзіцца акцыя "Помощь братьям", дзе зьбіраюцца рэчы і грошы для расейскіх акупантаў. На сабраныя сродкі набываюцца неабходныя рэчы, лекі і вайсковы рыштунак. Таксама сёстрамі манастыра пішуцца паштовыя лісты падтрымкі расейскім жаўнерам ва Ўкраіне з подпісам "Дорогому солдату из Белой Руси / Белоруссии".

Мы не маглі прайсьці міма гэтай татальнай крывадушнасьці, калі ў Менску іх духоўны лідар кляйміць захад і прадвігае варожыя ідэі, а ў той жа самы час іх гандаль актыўна ідзе ў ненавіснай ім Эўропе. Яшчэ пры нашай першай сустрэчы ў пачатку лістапада, сябры РУХа зладзілі пікет каля манастырскага намёта, а таксама правялі тлумачальную размову з патэнцыйнымі пакупнікамі.

Але мы разумеем, што гэта ня выйсьце з сытуацыі. Па нашай інфармацыі прадстаўнікі Свята-Елізавецінскага манастыра хутка зноў прыедуць гандляваць у Польшчу на калядныя сьвяты. Таму зараз РУХ накіраваў пісьмовыя запыты Польскай Праваслаўнай Царкве і прадстаўнікам Каталіцкага Касьцёла, каб даведацца, на якіх падставах яны атрымліваюць дазвол працаваць на тэрыторыі краіны. Таксама мы заклікалі забараніць іх гандаль і патлумачылі ўсю дэструктыўную пазыцыю і дзейнасьць ад імя Андрэя Лемяшонка і манастыра.
- Дадаткова, каб была бачна пазыцыя грамадзкасьці, мы запускаем збор подпісаў пад петыцыяй супраць прысутнасьці ў Польшчы гандлёвых кропак Елізавецінска манастыра. Таму нам патрэбна вашая дапамога! Пакіньце калі ласка свой голас пратэсту пад петыцыяй. Асобна будзем удзячны за інфармацыйную падтрымку акцыі праз сацсеткі ці СМІ. Таксама карыстайцеся хаштэгамі: #прэчрускісьвет #przećrusskijmir #вонрусскиймир
Пасьля петыцыя будзе накіравана, як рэлігійным, так і дзяржаўным ворганам. Добрым прыкладам павінна стаць сытуацыя у Вялікабрытаніі, дзе беларуская грамадзкасьць дамаглася забароны на ўдзел прадстаўнікоў абіцелі ў калядным кірмашы.
- Акрамя таго, мы зьбіраемся арганізаваць пікеты і іншыя акцыі пратэсту.
Асобна адзначым, што мы ня ў якім разе не выступаем супраць хрысьціянства, ці праваслаўя ў прыватнасьці. Наша акцыя накіравана супраць злачыннага "русского мира", які актыўна падтрымліваецца і прапагандуецца праз менскі Сьвята-Елізавецінскі манастыр. Пад ідэйным уплывам сьвятара Андрэя Лемяшонка абіцель, замест сваіх няпасрэдных духоўных функцый, стала апірышчам падтрымкі пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў ў беларускім праваслаўным асяроддзі. Таму мы лічым, што такім прадстаўнікам няма месца ні ў Польшчы, ні ў будучай вольнай Беларусі!

Петиция закрыта
Расскажите о петиции
Петиция создана 4 декабря 2022 г.