Петиция закрыта

Абвесціць 25 сакавіка (заснаванне БНР) дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь.

Эта петиция собрала 1 000 подписантов


Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, прапануем абвесціць 25 сакавіка, дату заснавання у 1918 Беларускай Народнай Рэспублікі дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь і зрабіць гэты дзень непрацоўным. Улічваючы гістарычную значнасць падзеі дзеля беларускага народу і беларускай дзяржаўнасці, прапануем прызначыць 25 сакавіка выходным днём і адзначаць яго як нацыянальны Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

21 лютага 1918-га году нямецкія войскі  аднавілі вайсковыя дзейньні  і акупавалі Менск. Перамовы кайзерцаў з бальшавікамі прывялі да мірнай дамовы, падпісанай 3-га сакавіка 1918-га году. Дакумант выключаў магчымасьць стварэньня беларускай дзяржавы, загадваў бальшавікам пакінуць беларускую тэрыторыю ды дазваляў немцам акупаваць яе замест іх. Аператыўна зрэагаваўшы на такую ганебную для беларусаў дамову, выканкам Усебеларускага Кангрэса апублікаваў 9 сакавіка 1918-га году Другую Устаўную грамату, у якой тэрыторыя “у межах якой пераважае беларускае насельніцтва,” была аб’яўлена Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР). Рэакцыя нямецкіх афіцыйных прадстаўнікоў на гэту падзею была негатыўнай, бо па дамове з бальшавікамі яны адмаўляліся падтрымліваць з’яўленьне новых дзяржаў на тэрыторыі былой Расейскаі Імперыі. Тады новаўтвораны Савет БНР вырашыў дзейнічаць без нямецкай падтрымкі і ў Трэцяй Устаўной Грамаце 25 сакавіка 1918-га году абвесціў: “З гэтага часу, Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай. Беларускі народ самастойна пад эгідай Канстытуцыйнага Савету азначыць будучыя нацыянальныя прыярытэты Беларусі.”

Такім чынам, прешая беларуская незалежная дзяржава была ўтворана. Цікава, што яна ўзнікла на тэрыторыі, большасьць з якой была акупавана немцамі і ніколі не была афіцыйна прызнана імі. БНР праіснавала дзесяць месяцаў да вяртаньня бальшавікоў, не праводзіла агульных выбараў і была прызнана дзюжынай краін уключаючы Літву, Латвію, Эстонію, Украіну, Фінляндыю ды Балгарыю. Тым не меньш, абвяшчэньне незалежнасьці БНР аказала вялізарны ўплыў на беларускую нацыянальную самаідэнтыфікацыю ды далейшае развіцьцё падзей.

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці мела вялікае гістарычнае значэнне. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады зрабілі ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Не дабіўшыся ўлады, Рада БНР тым не менш прымусіла бальшавікоў пераглядзець сваю палітыку ў адносінах да беларусаў.

25 сакавіка  ўсе беларусы павінны  адзначаць  як найвялішае сьвята – дзень  нараджэньня беларускай  дзяржаўнасьці. Без абвяшчэньня БНР – вялікая  верагоднасць – беларусы  ніколі  б не займелі незалежнага  дзяржфарміраваньня  ды паступова былі б  асіміляваны  больш агрэсіўна- нацыяналістычнымі  суседзямі.



Cегодня Ксения рассчитывает на вас

Ксения Лапская нуждается в вашей помощи с петицией «Абвесціць 25 сакавіка (заснаванне БНР) дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь.». Ксения и 999 участников этой кампании рассчитывают на вас сегодня.