Petition Closed

Belarusians in USA: Help stop persecution of Marina Zolotova, editor in chief of Tut.by

This petition had 242 supporters


Dear Belarusian friends living in USA, please support our petition and help collect signatures for the letter below. It will be delivered to the Belarusan Embassy in the US.

----------------------------------------------------------------------------

Беларуская супольнасць у ЗША, нашы сябры і родныя, якія сочаць за падзеямі ў Беларусі,  звяртаемся з заклікам да адпаведных дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Следчага Камітэта і Мінскі гарадскі суд, неадкладна спыніць пераслед галоўнага рэдактара інфармацыйнага партала Tut.by, Марыны Золатавай, у сувязі са справай БелТА.

Справа БелТА - адзін з самых гучных і абуральных прыкладаў запалохвання і ціску на прадстаўнікоў незалежных медыя у Беларусі за апошні час. Мы рашуча пратэстуем супраць гэтай спробы дзяржавы запалохаць і усталяваць кантроль над незалежнымі журналістамі і тымі незалежнымі інфармацыйнымі ўстановамі, якія забяспечваюць у Беларусі адну з фундаментальных асноў дэмакратычнага грамадства - прысутнасць незалежных медыя.

Мы вельмі абураныя метадамі раследвання, якія былі скарыстаны супраць журналістаў падчас гэтай справы: падслухоўванне прыватных размоў, вераломныя затрыманні на кватэрах, канфіскацыя службовага і прыватнага тэхнічнага абсталявання, дакумэнтаў і папер, надзвычайныя па памерах штрафы, забарона на перадачы ад родных падчас затрымання.

Асаблівае абурэнне выклікае мэтанакіраванае пераследванне галоўнага рэдактара партала Тut.by, Марыны Золатавай. Апошнія падзеі дэманструюць, што ўся справа БелТА была распачата ментавіта з мэтай напалохаць і дыскрэдытаваць галоўнага рэдактара Тut.by.

На сенняшні дзень, з 15 журналістаў, якія праходзілі па гэтай справе ў жніўні 2018, Марына Золатава застаецца адзінай абвінавачанай, прычым абвінавачанай паводле Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Яна абвінавачваецца паводле артыкула 425 Крымінальнага Кодэксу (бяздзеянне афіцыйнай асобы). Паводле абвінавачвання, Марына Золатава павінна была забараніць супрацоўнікам Тut.by карыстацца паролямі, якія не былі набытыя Тut.by, з мэтай набыцця платных паслуг на старонцы дзяржаўнага інфармацыйнага агенства БелТА.

Марына Золатава падала дзве апэляцыі ў Следчы Камітэт з просьбай спыніць крымінальную справу і змяніць яе на адміністратыўную адказнасць. У адпаведнасці з артыкулам 86 Крымінальнага Кодэксу, асоба, якая не ўяўляе небяспекі грамадству і якая ўпершыню абвінавачваецца ў злачынстве, можа быць вызвалена ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністратыўнай адказнасці. Марыне Золатавай было адмоўлена ў абедзвюх апеляцыях, і 11 снежня яе справа была перададзена ў Мінскі гарадскі суд. У выніку, у адпаведнасці з ч.2 артыкула 425, Марыне Золатавай пагражае прысуд ад штрафа да 5 год пазбаўлення волі.

Мы упэўнены, што справа БелТА была сфабрыкавана і распачата з мэтай запалохвання і спробы кантролю над незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі. Гэтая справа прадэманстравала ўсяму свету няздольнасць дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі канкураваць з незалежнымі інфармацыйнымі агенствамі ў Беларусі.

Мы заклікаем Следчы Камітэт і Мінскі суд спыніць крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара Тut.by. Справа БелТА ужо негатыўна паўплывала на імідж Беларусі на міжнароднай арэне. Суд над галоўным рэдактарам Тut.by выклікае новую хвалю пратэсту ва ўсім свеце і яшчэ горш адаб'ецца на інвестыцыях і палітычных перспектывах краіны.



Today: Valeria is counting on you

Valeria Zolatava needs your help with “Embassy of Belarus in the USA: Help stop persecution of Marina Zolotova, the editor in chief of Tut.by”. Join Valeria and 241 supporters today.