Petition geschlossen.
Petition richtet sich an Alexander Lukashenka, President of Belarus

Спецыяльная амністыя для ўсіх палітвязняў у Беларусі

3.223
Unterstützer/innen auf Change.org

English | Русский | Беларуская Deutsch | Polski | Čeština | Nederlands | Español | Italiano | Français

Паважаны спадар Прэзідэнт Лукашэнка!

З 9 па 25 траўня 2014 у Беларусі пройдзе Чэмпіянат Свету па хакеі. 9 траўня, у дзень адкрыцця чэмпіянату,   спаўняецца 69 год з дня аканчання Другой Сусветнай Вайны.

З нагоды адкрыцця Чэмпіянату Свету 9 траўня, калі таксама ж адзначаецца Дзень Перамогі, мы просім Вас абвесціць спецыяльную амністыю, паводле якой Ігар Аліневіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Андрэй Гайдукоў, Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў, Арцём Пракапенка, Мікалай Статкевіч і Яўген Васьковіч будуць вызваленыя з турмы.

Згодна з беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, людзі, згаданыя вышэй, з’яўляюцца палітвязнямі, і іх зняволенне – гэта сур’ёзнае парушэнне правоў чалавека. Беларусь падпісала Міжнародны Пакт аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах, згодна з якім абавязаная гарантаваць гэтыя правы.

Мы заклікаем Вас вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнай амністыяй, каб працягваць праводзіць Чэмпіянат Свету па хакеі без парушэнняў правоў чалавека.

Першы падпісалі петыцыю:
Крыстаф Штрэсэр, упаўнаважаны федэральнага ўрада Германіі па палітыцы ў галіне правоў чалавека
Марылуізэ Бек, член германскага парламента
Сары Эссайях, член Еўрапейскага парламента
Уце Фінскага-Крамер, член германскага парламента
Катрын Герынг-Екарт, член германскага парламента
Марэк Мігальскі, член Еўрапейскага парламента
Вернер Шульц, член Еўрапейскага парламента
Жан-Франсуа Штейерт, член швейцарскага парламента
Франц Тэнэсі, член германскага парламента

Мы, нямецка-швейцарская НГА Ліберыко – партнёрства за правы чалавека, выступаем з 2009 г. за захаванне правоў чалавека і грамадзянскіх правоў у Беларусі. У гэтым мы абапіраемся на Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека 1948 г. і на Міжнародны пакт 1966 г. “Аб грамадзянскіх і палітычных правах”. Асноўныя правы, такія як свабода слова, свабода сходаў, свабода прэсы і рэлігійная свабода для беларускіх грамадзянак і грамадзян пад кіраваннем Лукашэнка парушаюцца.

У ходзе актуальнай кампаніі мы збіраем подпісы за вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі, гэтыя подпісы мы накіруем у мясцовую Адміністрацыю прэзідэнта.

Facebook | Twitter

Diese Petition wurde übergeben an:
  • Alexander Lukashenka, President of Belarus


    Libereco - Partnership for Human Rights startete diese Petition mit einer einzelnen Unterschrift und hat nun 3.223 Unterstützer/innen. Starten Sie heute eine Petition, um sich für Ihr Anliegen einzusetzen.




    Heute: Libereco - Partnership for Human Rights verlässt sich auf Sie

    Libereco - Partnership for Human Rights benötigt Ihre Hilfe zur Petition „Alexander Lukashenka, President of Belarus: Спецыяльная амністыя для ўсіх палітвязняў у Беларусі”. Jetzt machen Sie Libereco - Partnership for Human Rights und 3.222 Unterstützer/innen mit.