Якасная беларускамоўная версія Google

0 людей подписали. Следующая цель: 1 500


Усіх вітаю!
Мне вельмі падабаецца беларускамоўная вэрсія на youtube, якую нядаўна дадалі. У цэлым яна добрая і напрыклад я ёй карыстаюся.

Аднак калі я вырашыў перайсці на беларускамоўны профіль у google цалкам, то быў шакаваны - 2/3 перакладу наогул няма, частка слоў на ангельскай мове, усе зусім незразумела.

Вылучыў ключавыя блокі для нагляднасці са скрыншотамі і пазначыў іх на 23 скрыншотах тут:
https://www.dropbox.com/sh/phzcc4c6074bqoc/AAC53_st7HymAjxvV0-Xd2Dza?dl=0

Пасля адкрыцця малюнкаў выстаўце ўнізе наладу "Поўны экран" для поўнага вываду малюнкаў
Паглядзіце калі ласка гэтую падборку скрыншотаў. Там не ўсё, але ў цэлым відаць у чым пытанне

Таму i ствараю гэтую петыцыю, каб прыцягнуць увагу да праблемы з перакладам i зрабіць яго поўным і якасным.
Ён сапраўды мае патрэбу ў дапрацоўцы. Велізарная колькасць старонак на летувiсскай або на ўкраінскай мове перакладзена цалкам, а ў нас яны ідуць змененыя на ангельскую.

Дапамажыце калі ласка распаўсюдзіць гэтую петыцыю і падпісаць яе. Спадзяюся, мы зможам вырашыць пытанне з перакладам і Google будзе мець добрую беларускамоўную версію.
Дзякуй!



Cегодня Augustus рассчитывает на вас

Augustus Augustovich нуждается в вашей помощи с петицией «Якасная беларускамоўная версія Google». Augustus и 1 128 участников этой кампании рассчитывают на вас сегодня.