#FreeViasna: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцаў "Вясны"

#FreeViasna: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцаў "Вясны"

0 have signed. Let’s get to 1,000!
At 1,000 signatures, this petition is more likely to be featured in recommendations!
HRC Viasna started this petition to Урад РБ

English Deutsch Русский 

За сваю 25-гадовую гісторыю Праваабарончы цэнтр "Вясна" шмат разоў рабіўся аб'ектам пераследу беларускіх уладаў, а праваабаронцы вымушаныя былі сутыкацца з ціскам і запалохваннем за аказанне дапамогі людзям у адстойванні іх правоў і інтарэсаў.

Праваабарончая дзейнасць "Вясны" цалкам адпавядае Канстытуцыі Беларусі і міжнародным дамовам, ратыфікаваным нашай краінай, а сам Праваабарончы цэнтр заўсёды падтрымліваў толькі мірную рэалізацыю грамадзянскіх і палітычных правоў і свабод.

Ад моманту пачатку пратэстаў у 2020 годзе "Вясна" грае ключавую ролю ў аказанні дапамогі пацярпелым у Беларусі і распаўсюджвае інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека і палітвязнямі ў краіне як на нацыянальным, гэтак і на міжнародным узроўні. Увесь гэты час "Вясна" збірае інфармацыю пра адвольныя затрыманні па адміністрацыйных і крымінальных справах, аказвае юрыдычную дапамогу і суправаджэнне сваякам затрыманых і пацярпелым, фіксуе парушэнні правоў і ўмоваў утрымання зняволеных і асуджаных, дакументуе факты катаванняў, жорсткага і зневажальнага абыходжання і іншых злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.

Калі ўлады пачалі масіраваны напад на незалежныя медыя ў краіне, мы ведалі, што адбываецца ў Беларусі, дзякуючы "Вясне": праваабаронцы бралі на сябе рызыкі і цяпер паплаціліся за гэта.

На гэты момант сем "вясноўцаў" застаюцца за кратамі:

  • старшыня Алесь Бяляцкі,
  • намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч,
  • каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч,
  • каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова,
  • кіраўнік Гомельскага аддзялення Леанід Судаленка,
  • валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

Крымінальны пераслед праваабаронцаў можна звязаць толькі з актыўнай дзейнасцю “Вясны”, якая ідзе насуперак цяперашняму аўтарытарнаму палітычнаму рэжыму Лукашэнкі. На фоне беспрэцэндэнтных рэпрэсій у краіне збор інфармацыі і апублічванне фактаў парушэнняў правоў чалавека з'яўляюцца грамадска значнымі і неабходнымі, каб у далейшым усе вінаватыя панеслі пакаранне за зробленыя злачынствы ці маўклівую бяздзейнасць. Менавіта таму праваабаронцы такія нязручныя для ўладаў, і менавіта таму яны павінны быць неадкладна вызваленыя, каб працягваць сваю важную працу.

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне, патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна спыніць крымінальныя справы ў дачыненні да ПЦ “Вясна” і пераслед яе сябраў.
  2. Неадкладна вызваліць з-пад варты праваабаронцаў і валанцёраў “Вясны” Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Таццяну Ласіцу, а таксама ўсіх палітычных зняволеных Беларусі, і аднавіць іх парушаныя правы.
  3. Спыніць паўсюдную практыку арыштаў і судовага пераследу праваабаронцаў у Беларусі, а таксама гарантаваць ім магчымасць ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць у любых акалічнасцях без абмежаванняў і без страху помсты, у тым ліку без рызыкі адміністрацыйнага ці крымінальнага пераследу.
0 have signed. Let’s get to 1,000!
At 1,000 signatures, this petition is more likely to be featured in recommendations!