Петиция закрыта

Спыніць палітычныя рэпрэсіі!

Эта петиция собрала 215 подписантов


                                      СПЫНІЦЕ РЭПРЭСІІ !

      Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, звяртаемся да прадстаўнікоў розных сілавых ведамстваў, міністэрстваў  Рэспублікі Беларусь ,  і патрабуем  спыніць рэпрэсіі супраць беларускага грамадства.

   Масавыя затрыманні, вобшукі, допыты, збіццё людзей,выкрадані,  катаванні, гвалт і бязмежжа прадстаўнікоў праваахоўных  і  судовых органаў сталі нормай для дзяржавы, кіруемай Лукашэнкам А.Р. 

   На двары 2017 год, а такое адчуванне, што  кола гісторыі вяртае нас у страшныя гады сталінскага тэрору, калі жыццё, свабода чалавека  не каштавала нічога, калі  любога грамадзяніна маглі зрабіць ворагам, закатаваць, знішчыць  на загад уладаў.  Мы заклікаем вас: спыніцеся, пакуль не  распачаліся масавыя рэпрэсіі, пакуль вы не залілі крывёю непавінных людзей вуліцы і гарады Беларусі, спыніцеся, бо  яшчэ можна спыніцца і вярнуцца да  цывілізаванага, гуманнага, прававога канстытуцыйнага ладу, спыніцеся, не пакідайце нашчадкам новыя Курапаты.

  Мы патрабуем :

неадкладна вызваліць усіх палітвязняў:

праваабаронцаў Бандарэнку Андрэя , Міхаила Жамчужнага,  Аляксея Жалнова;

 антыфашыстаў Іллью Валавіка, Вадзіма Бойка, Зьміцера  Цехановіча, Філіпа Іванова;

 беларускага патрыёта Алеся Юркойця, Тараса Аватарава, пенсіянера Аляксандра Лапіцкага; 

 затрыманых па абвінавачванні ў арганізацыі так званых “масавых беспарадкаў”:

Абрамава А., Афнагель Яўгена ,Барсток Сяргея, Грэк  Іллю, Гурына Юрыя , Данілава Віктара, Дашкевіча Зміцера , Дукшта  Вячаслава, Дундукова Андрэя, Комлік-Ямацін Андрэя, Лазоўскага  Міраслава, Леўчанка Арцёма ,Максіма С., Міхалькова  Яна,  Пашкевіч Цімура  Пальчэўскага Сяргея , Стрыбульскіага Сяргея, Яўдаха Аляксандра..;.

  затрыманых  падчас “маршаў недармаедаў" ,за абарону  мемарыяла Курапаты-гэта:

 Ежы Грыгенча ,Анатоль Лябедзька,  Вiталь Рымашэўскi, Юрась Губарэвiч ,Максім Буйніцкі , Канстанцін Копац ,Сяргей Верамеенка,Зьміцер Гарбуноў , Павал Севярынец (Ворша), Васіль Берасьнеў ,Віктар Андрэеў ,Вячаслаў Касінераў ,Яўген Васьковіч, Віктар Рубцоў, Максім Філіповіч , Яўген Жураўскі , Мікола Чарнавус, Алег Аксёнаў ,Уладзімір Шанцаў , Рабкова Марыя, Марына Насенка Яўген Чуліцкі , Яўген Шыманскі , Пётр Маркелаў (Менск), Елізавета Пракопчык, Алена Дубовік  ,Алег Аўдзеенка ,  Анастасія Ранько, Аляксандар Скурыдзін , Алег Мяцеліца , Аляксандар Лаўрэнцьеў ,гар Чарак , Юлія Філіпава , Зьміцер Люнтоў , Юры Пішчэлін, Ільля Міраненка , Станіслаў Русакоў , Аксана М. , Сінкавец Аляксандар, ,Яновіч Святаслаў , Сяргей Мацкойць , Арсеній Канаплёў ,Святлана Серавокая ,Уладзіслаў Лобаў , Алег Ворса, Васіль А. , Алена Немік ,Павел Маркаў , Максім Курцоў, Лідзія Вярыга , Арцём Салавей , Арцём Маркін ,Уладзімер Ларыёнаў , Андрэй Навакоўскі , Зьміцер Мітрашэўскі, Антон Данілаў, Вольга Каптур , Юры Навумовіч , Алег Каптур , Юрый Кузьняцоў , Д. Беланогаў , Марыя Яфімовіч, Барыс Сычык , Арцём Скарабагаты ,Канстанцін Н. ,Віктар С. ,Яўген Р.,Уладзіслаў А. Аляксей А. ,Яўген У. П.В. Фадзееў ,Н.С. Бондар ,Яўген Жураўскі , Аляксандар Булаўка , Анатоль Паплаўны ,У ладзімер Кацора , Зьміцер Сабураў , Уладзімер Няпомняшчых , Алег Шаўко , Вадзім Саранчукоў , Марына Дубіна , Аляксандар Барысенка ,Аляксандар Кабанаў  ,Андрэй Марач, Валер Мінец , Рыгор Грык ,Вітольд Ашурак , Аляксандар Няўдаха , Дзьмітрый Сергіевіч, Анатоль Шумчанка, Вячаслаў Сіўчык , Алесь Лагвінец ….

патрабуем вярнуцца да выканання Галоўнага Закону  – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,   неадкладна адмяніць усе дэкрэты, указы, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублкі Беларусь і нормам міжнароднага права.

Спыніце рэпрэсіі, пабойцеся Бога!

 



Cегодня Форум "Свабоду Палітвязням Беларусі" рассчитывает на вас

Форум "Свабоду Палітвязням Беларусі" нуждается в вашей помощи с петицией «Спыніць палітычныя рэпрэсіі!». Форум "Свабоду Палітвязням Беларусі" и 214 участников этой кампании рассчитывают на вас сегодня.