Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа, або нечым значным на сваей

0 людей подписали. Следующая цель: 100


Петыцыя ў падтрымку беларускай мовы.

Асноўнай мэтай  петыцыі з’яўляецца стварэнне прадумоў дзеля змены існуючага закона “Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь”.
Зразумела, што патрэбны час і змена не аднаго пакалення разам з ўладамі, каб беларуская мова зноў ажыла. Геапалітычна і гістарычна мы вымушаны карыстацца некалькімі мовамі. Але ж нельга губляць свае карані. Губляючы сваю мову, мы губляем і саміх сябе. Сенняшнюю сітуацыю інакш як сорам назваць нельга. Улады наўмысна знішчаюць нашу беларускамоўную спадчыну, а такім чынам і наш менталітэт, нашу душу і культуру, наш суверэнітэт.  

Мо вы паспрабуеце знайсці ў сеціве дзіцячыя анімацыйныя стужкі агучаныя па-беларуску? А анлайн слоўнік блізказначных слоў? А ці спрабавалі вы набыць дзіцячы лемантар, часопісы ці газеты альбо іншыя адукацыйныя друкаваныя сродкі на беларускай мове? Гэтага ўжо няма. Нават БТ амаль цалкам ужывае суседскую мову. Разбураецца беларускамоўная сістэма адукацыі: скасаваны цалкам факультэт беларускай філалогіі і культуры ў БДПУ. Не шмат часу таму гэта была кузня беларускамоўных настаўнікаў. “Что не доделал русский штык, доделает русский язык». Як паласнулі па сэрцы і памяці гэтыя жудасныя радкі, як брыдка ад гэтага.

Без дзяржаўнай падтрымкі не ўратуем мовы. А дзяржава - гэта МЫ! І мы маем права рашуча дзейнічаць.
Заклікаю ўсіх далучыцца і пакінуць свой подпіс, каб змяніць існуючы закон “Аб  мовах у Рэспубліцы Беларусь”,  іншае заканадаўства ў галіне адукацыі, культуры і сродках масавай інфармацыі. У дзеючай рэдакцыі можна ўжываць на выбар ці расейскую, ці беларускую мову, ці нават дзьве разам. Насамрэч у большасці выпадкаў ужываецца не наша родная мова.
Калі назбіраем больш чым 50 тысяч подпісаў будзем мець правы на змену. На жаль гэта сення адзіны шлях, каб афіцыйна спыніць нашу нацыянальную дэградацыю і паступова пачаць аднаўленне.
 
      Патрабуем, каб:
1.     Выхаванне дзетак ва ўсіх дзіцячых садках адбывалася не толькі на расейскай, але яшчэ і на беларускай мове. Хоць некалькі гадзін, але мілагучная беларуская мова павінна гучаць, калі чытаюць казкі, ці спяваюць песні.
2.     Пачаць выкладаць па беларуску ўжо с першага класа школы. Дзеля гэтага ўключыць адзін агульнаадукацыйны прадмет з выкладаннем на роднай мове.
3.     Паменьшыць колькасць гадзін выкладання расейскай літаратуры, а павялічыць працягласць вывучэння беларускай літаратуры.
4.     Выкладанне гісторыі Беларусі ва ўсіх установах -толькі па беларуску.
5.     Абавязковая дысцыпліна на школьных іспытах - беларуская літаратура, а на іспытах ў ВНУ і сярэдніх, спецыяльных навучальных установах ці ЦТ павінен быць уключаны іспыт ці тэст па беларускай мове для ўсіх спецыальнасцей. Прапаную каб гэты іспыт быў не вельмі складаны, каб ен не перашкаджаў, як палохаюцца многія бацькі, рыхтавацца для іншых дысцыплін, але ж ен мае быць!
6.     Нацыянальнае радые і телебачанне павінна цалкам вымаўляць па беларуску. Недзяржаўныя медыя павінны ужываць беларускую мову не меньш чым на палову ад свайго эфірнага часу. Для тых хто не зразумеў       - бягучыя радкі з перакладам ці слоўнік у дапамогу.
 
Каб надаць гэтым зменам сілу закона, то згодна сенняшняму заканадаўству  патрэбна зарэгістраваць іныцыятыўную групу (не меньш 100 чалавек) па збору подпісаў у Цэнтральнай выбарчай камісіі разам з разпрацаваным законапраектам, потым пачаць  збор подпісаў, а затым  праект змены закона разам з праверанымі подпісамі накіраваць у Палату Прадстаўнікоў.
Усе гэта не хутка, складана  і вельмі мутарна мець справу з дзяржавай і   “абранымі намі” прадстаўнікамі. Усе разумеюць, як працуе гэты механізм. Але калі  есць надзея, рашучасць, памножаная на крытычную масу народа з нацыянальная годнасцю, то вынік абавязкова будзе.

Надышоў час нашага адраджэння. Адважней, беларусы! Галасы людзей аддадзеныя гэтай петыцыі заклікаюць усе палітычныя партыі, прафсаюзы, дзеячаў культуры і навукі, актывістаў далучыцца да  свайго народу і пачаць барацьбу палітычнымі метадамі за нашу спадчыну.  



Cегодня Віктар рассчитывает на вас

Віктар Кажэнаў нуждается в вашей поддержке петиции «Палітычныя партыі краіны: Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа, або нечым значным на сваей». Віктар и 22 участника этой кампании рассчитывают на вас сегодня.