Вярніце творы Манюшкі і іншых "тутэйшых" кампазітараў у рэпертуар Нацыянальнага тэатра!

0 людей подписали. Следующая цель: 500

Аляксандр Белы
Аляксандр Белы подписал(а) эту петицию

З вялікім засмучэннем заўважылі, што ў новым тэатральным сезоне, нягледзячы на юбілейны, 200-ты год з дня народзінаў  Станіслава Манюшкі, ў рэпертуары тэатра няма ніякіх твораў вялікага кампазітара, нашага земляка, як і ніякіх іншых твораў айчынных кампазітараў. Нават у канцэрце адкрыцця сезону 18 верасня "Шэдэўры сусветнай оперы". Лічым такую сітуацыю абсалютна недапушчальнай. Юбілейныя канцэрты з праграмай паводле твораў Манюшкі ў траўні 2019 прайшлі з вялікім поспехам і на малой, і на галоўнай сцэне тэатра. І сама меней ў канцэрце, якім адкрывае сезон тэатра, які называе сябе "нацыянальным", творы нацыянальных кампазітараў мусяць быць абавязкова. І ў першую чаргу Манюшкі, чыё жыццё і творчасць шчыльна звязаныя з нашым горадам, з вытокамі новай прафесійнай беларускай культуры. Гэта справа нацыянальнага гонару і прафесійнай кампетэнцыі.  У пэўным сэнсе - гэта нават справа інфармацыйнай і культурнай бяспекі краіны, якую суседзі будуць паважаць толькі тады, калі яна сама сябе паважае. Вярніце нам Манюшку! хочам каб яго творы гучалі ў тэатры не толькі па юбілейна-бюракратычных нагодах, але заўжды. Пачніце з канцэртаў, якія адкрываюць сезон.