Спыніць будаўніцтва ў ахоўнай зоне Курапатаў!

0 людей подписали. Следующая цель: 1 000


У ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты, месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, якое з 1993 года занесена ў Спіс дзяржаўных гісторыка-культурных каштоўнасцяў як адзін з найвялікшых на Беларусі мемарыялаў у памяць ахвяр палітычных рэпрэсій, распачата будаўніцтва гандлёвага цэнтра з паркоўкай. Будаўніцтва вядзецца ў ахоўнай зоне, якая незразумелым чынам была паменшана адносна дакументаў 1993 года, нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў і грамадскай супольнасці, у непасрэднай блізасці ад крыжоў і брацкіх магіл. Тут, у Курапатах, ляжаць косткі тысяч нашых суграмадзян: сялян, працоўных, інтэлігенцыі, тут знаходзяцца пахаванні больш чым ста паэтаў, пісьменнікаў, журналістаў, расстраляных у чорную ноч 29 кастрычніка беларускай літаратуры, сюды прыходзяць беларусы, каб успомніць славутых сыноў сваёй Айчыны, загінулых ад рук НКУС. Будаваць гандлёвыя цэнтры на костках людзей - грэх і злачынства, кранаць месца ўпакаення продкаў - бесчалавечны ўчынак. Просім Вас спыніць будаўніцтва ля дому 53 па вуліцы Мірашнічэнка ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты і абараніць месца супакою і памяці! 



Cегодня Анна рассчитывает на вас

Анна Северинец нуждается в вашей помощи с петицией «министерство строительства и архитектуры: Спыніць будаўніцтва ў ахоўнай зоне Курапатаў!». Анна и 925 участников этой кампании рассчитывают на вас сегодня.