Абаронім Паўлаў, якія церпяць ад дыскрымінацыі!

0 людей подписали. Следующая цель: 100


Восень 2019 года выявілася няпростай для палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца – 26 кастрычніка яго вярнулі ў Беларускі ПЭН-цэнтр, а 29 кастрычніка зноў выключылі, гл.: https://belisrael.info/?p=21709 У канцы лістапада Рада Беларускага ПЭНа папрасіла пайсці прэч і літаратара Паўла Анціпава, які ў 2013–2019 гг. служыў ажно першым намеснікам старшыні, а потым раптоўна «страціў давер» сваіх калегаў і каляжанак.

Падкрэслім: абодва пацярпелыя завуцца Паўламі, а людзей з іншымі імёнамі з ПЭН-цэнтра ў апошнія месяцы не выганялі. Больш за тое, жэстачайшэ раскрытыкаваны за свой перакладчыцкі выбар быў Павел Касцюкевіч, які перадаў назву рамана Джэрома К. Джэрома як «Трое ў чоўне, і пёс з імі». А былому жыхару Гродна, Мінска і Каменска-Уральскага, кандыдату фізіка-матэматычных навук Паўлу Макевічу не далі рэалізаваць яго ідэю (абсталяванне дзіцячых садкоў відэакамерамі) на конкурсе «Лідары Расіі»: https://vk.com/makevich?w=wall35025729_13493 І яшчэ, у Прэзідыуме Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь няма ніводнага чалавека з імем Павел: www.government.by/ru/presidium/ З усяго вынікае, што дыскрымінацыя такі ёсць!

Неабходна як найхутчэй заснаваць Лігу Абароны Паўлаў (ЛАПа). Пасля збору подпісаў мы правядзем устаноўчы сход і абярэм Раду з мэтай акумуляваць сродкі пад лозунгамі: «Дайце на ЛАПу!», «Працягні рукі ЛАПе!» Сродкі пойдуць на выплаты кіраўнікам ЛАПы, замежныя камандзіроўкі, рэкламу ў інтэрнэце і друкаваных СМІ, на іншыя сацыяльна значныя мэты, у тым ліку на арганізацыю розыгрышаў у гонар пацярпелых.

Заклікаем «Аmnesty International», а таксама адміністрацыю «Нацыянальных спартыўных латарэй» падтрымаць нашу ініцыятыву. Разам скажам цвёрдае «не» ганебнай дыскрымінацыі!